Гуль Рахман (пушту: ګل رحمان; памёр 20 лістапада 2002) — грамадзянін Афганістана, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся ў зняволенні ў Солт-Піт, сакрэтнай турме ЦРУ[1][2].

Гуль Рахман
Дата нараджэння XX стагоддзе
Дата смерці 20 лістапада 2002(2002-11-20)
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Аб жыцці Гуля Рахмана амаль нічога невядома.

Па словах брата афганца, Хабіба, у 1994 годзе ён удзельнічаў у вызваленні з турмы Хаміда Карзая, прэзідэнта Афганістана з 2001 па 2014 год[2].

Увосень 2002 года Рахман выехаў з Пешавара ў Ісламабад для медыцынскага агляду. Мужчына супыніўся ў доме Гайрата Бахіра  (англ.), зяця вядомага пакістанскага ісламіста Гулбудзіна Хекматыяра  (англ.). 29 кастрычніка абодва арыштаваны ў ходзе сумеснай аперацыі агентаў ЗША і пакістанскіх сілавікоў[3].

Рахман трапіў у турму Солт-Піт. Афіцыйныя асобы ЗША сцвярджалі, што ён адмаўляўся супрацоўнічаць, у тым ліку пагражаў забіць ахоўніка, які адказаў збіццём вязня[3]. Падчас зняволення афганец пацярпеў ад катаванняў. У дачыненні да Рахмана ўжыты 48-гадзіннае пазбаўленнн сну, слыхавая перагрузка, поўная цемра, ізаляцыя, халодны душ і грубае абыходжанне. У апошні раз затрыманага распранулі дагала ніжэй пояса і прыкавалі кайданамі да халоднай цэментнай сцяны, дзе тэмпература складала прыкладна 36 ° F (2 ° C)[4]. Як вынік, ён замёрз[5] і памёр[4].

Гібель мужчыны выклікала ўнутраную праверку ЦРУ і паляпшэнне інструкцый да «пашыраных метадаў допыту», але ніхто не быў абвінавачаны ў яго смерці[3].

Пасля гібелі правіць

Яго імя трымалася ў сакрэце амерыканскімі ўладамі больш за сем гадоў. У 2010 годзе Associated Press апублікавала інфармацыю пра Рахмана. Як адзначалася, урад ЗША не паведаміў пра гібель Гуля яго сям’і (той меў жонку і чатырох дачок)[1].

У снежні 2014 года была апублікаваная справаздача сенацкага камітэта разведкі аб катаваннях ЦРУ, дзе казалася, што Рахман пацярпеў ад катаванняў. У крыніцы гаворыцца, што ён быў адзіным палонным, які, як вядома, памёр у зняволенні ЦРУ[6].

У кастрычніку 2015 года Амерыканскі саюз грамадзянскіх свабод падаў пазоў[7] ад імя Рахмана і двух іншых былых зняволеных супраць двух псіхолагаў, Джэймса Мітчэла і Бруса Джэсена. Яны нібыта былі адказны за распрацоўку пратаколаў, што ўскосна прывялі да смерці афганца[8]. Справа стала першым судовым працэсам, распачатым супраць асоб, датычных да катаванняў ЦРУ[9].

У ліпені 2017 года акруговы суддзя ЗША Джасцін Квакенбуш адхіліў хадайніцтвы абодвух бакоў аб вынясенні рашэння ў парадку спрошчанага судаводства[10].

Зноскі правіць

  1. а б Mayer, Jane (31 March 2010). "Who Killed Gul Rahman?". The New Yorker. Архівавана з арыгінала 3 September 2021. Праверана 3 October 2021.
  2. а б Gannon, Kathy; Goldman, Adam (6 April 2010). "CIA victim said to have rescued future Afghan pres". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2010-04-21. Праверана 20 April 2010.mirror
  3. а б в Goldman, Adam; Gannon, Kathy (28 March 2010). "Death shed light on CIA 'Salt Pit' near Kabul: Handling of terror suspect led to inquiry by agency's inspector general". Associated Press. Праверана 15 April 2012.
  4. а б "Did CIA Torture Victim Once Rescue Hamid Karzai?". CBS News. 6 April 2010. Архівавана з арыгінала 3 September 2012. Праверана 20 April 2010.
  5. Leopold, Jason (3 June 2016). "After a Detainee Died at a Black Site, the CIA Blamed Training From the Federal Bureau of Prisons". Vice News. Архівавана з арыгінала 2017-03-18. Праверана 17 March 2017.
  6. Roller, Emma; Nelson, Rebecca (10 December 2014). "What CIA Interrogators Did To 17 Detainees Without Approval". National Journal. Архівавана з арыгінала 11 December 2014. Праверана 10 December 2014. Cited by the Senate report as the only detainee who died from the CIA's interrogation, Rahman was subjected to "'48 hours of sleep deprivation, auditory overload, total darkness, isolation, a cold shower, and rough treatment'" during his time at the Cobalt detention site. One night in November 2002, he was "shackled to the wall of his cell," resting on the bare concrete floor. Wearing only a sweatshirt and naked from the waist down, he was found dead—likely of hypothermia—the next day. Other factors in his death included "dehydration, lack of food, and immobility due to 'short chaining.'"
  7. Salim v. Mitchell - Complaint. ACLU. — «Lawsuit Against Psychologists Behind CIA Torture Program»  Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2015. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  8. Government tries to stop CIA testimony in lawsuit against Spokane-based psychologists. The Seattle Times (11 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2018. Праверана 11 снежня 2018.
  9. Former U.S. Detainees Sue Psychologists Responsible For CIA Torture Program. The Intercept (13 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2015. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  10. Fink, Sheri (29 July 2017). "2 Psychologists in C.I.A. Interrogations Can Face Trial, Judge Rules". The New York Times. p. A18. Архівавана з арыгінала 2017-07-29. Праверана 29 July 2017.