Солт-Піт (англ.: Salt Pit, бел.: «саляная яма»), таксама Кобальт (англ.: Cobalt) — кодавая назва сакрэтнай турмы ЦРУ на тэрыторыі Афганістана. Аб’ект знаходзіўся ля авіябазы Баграм[1].

Гісторыя правіць

У чэрвені 2002 года ЦРУ перадала афганскаму ўраду больш за 200 000 долараў на будаўніцтва турмы. У верасні таго ж года аб’ект быў здадзены і пачаў функцыяваць. Меркавалася, што кантраляваць комплекс будуць афганцы, але ў канчатковым выпадку ён трапіў да амерыканцаў.

Узімку 2005 года існаванне ўстановы стала вядома шырокай публіцы. Як высветлілася ў 2011 годзе, Солт-Піт быў адным з пунктаў утрымання вязняў перад адпраўкаў у Гуантанама. Сярод зняволеных аб’ект празваны «чорнай турмой»[2][3].

Напярэдадні вываду войск ЗША з Афганістана большая частка Солт-Піт была разбураны, каб комплекс не трапіў у рукі талібаў[4][5].

Парушэнні правіць

Затрыманыя сцвярджалі, што іх трымалі ў поўнай цемры тыднямі. Яны былі прыкаваны да рашотцы ў цесных месцах і заставаліся ў такім жа нязручным становішчы[1]. Вязняў пазбаўлялі ежы і вады, а калі і давалі, то только брудную страву. Адзін затрыманы паведаміў, што яму пагражалі згвалтаваннем[6].

У 2005 годзе ў Солт-Піт загінулі двое афганскіх палонных. Паводле расследавання Міністэрства абароны ЗША, іх забілі[3].

Зноскі

  1. а б How the CIA Tried to 'Break' Prisoners in 'The Salt Pit' (англ.). NBC News. Праверана 27 кастрычніка 2022.
  2. Goldman, Adam (27 June 2015). "CIA photos of 'black sites' could complicate Guantánamo trials". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 28 June 2015. Праверана 2021-07-03.
  3. а б Rosenberg, Carol; Landay, Jonathan (30 June 2011). "Prosecutors probing deaths of two CIA captives". The Miami Herald. Архівавана з арыгінала 6 October 2012. Праверана 18 February 2014.
  4. "U.S. Blew Up a C.I.A. Post Used to Evacuate At-Risk Afghans". The New York Times. 2021-08-28.
  5. "Covert Evacuations and Planned Demolitions: How the C.I.A. Left Its Last Base in Afghanistan". The New York Times. 1 September 2021.
  6. U.S. Operated Secret 'Dark Prison' in Kabul. Human Rights Watch (19 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 3 February 2006. Праверана 15 March 2022.

Спасылкі правіць