Універсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове (польск.: Uniwersytet im. Jana Długosza w Częstochowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чэнстахове.

Універсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове
польск.: Uniwersytet im. Jana Długosza w Częstochowie
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet im. Jana Długosza w Częstochowie
Міжнародная назва Jan Dlugosz University in Czestochowa
Заснаваны 1971
Тып педагагічны ўніверсітэт
Рэктар Ганна Выпых-Гаўронская
Рэктар Anna Wypych-Gawrońska[d][1]
Студэнты 5 500
Размяшчэнне Чэнстахова
Юрыдычны адрас вул. Вашынгтона 4/8,
42-217 г. Чэнстахова, Польшча
Сайт ujd.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа ў Чэнстахове. З 2004 года носіць імя Яна Длугаша.

Універсітэт мае права выдаваць дыпломы аб заканчэнні першай (бакалаўр), другой (магістр) і трэцяй (доктар) ступеняў вышэйшай адукацыі. З красавіка 2007 года рашэннем Цэнтральнай камісіі па пытаннях ступеняў і званняў мае права праводзіць хабілітацыю па гуманітарных навуках (гісторыя).

Універсітэт мае 6 факультэтаў, уключае 15 інстытутаў і 64 падраздзяленні і кафедры. У ім працуюць больш за 650 чалавек, у тым ліку каля 450 навукова-педагагічных работнікаў, з якіх 35 - прафесары. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 5 тысяч студэнтаў (стацыянарныя, завочныя і паслядыпломныя формы навучання) па больш чым 40 напрамках і 34 праграмах паслядыпломнай адукацыі.

Факультэты правіць

  • Гуманітарны
  • Грамадскіх навук
  • Права і эканомікі
  • Дакладных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук
  • Навук аб здароў'і
  • Мастацтваў

Зноскі

Спасылкі правіць