Гурам Георгіевіч Тэтрашвілі

расійскі футбаліст

Гурам Тэтрашвілі (нар. 2 жніўня 1988, Арджанікідзэ) — расійскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Гурам Тэтрашвілі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гурам Георгіевіч Тэтрашвілі
Нарадзіўся 2 жніўня 1988(1988-08-02)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Расія Аўтадар (Уладзікаўказ) 94 (2)
2011—2012 Расія Аланія-Д (Уладзікаўказ) 29 (0)
2012—2013 Расія Машук-КМВ (Пяцігорск) 26 (0)
2013—2014 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 25 (0)
2015—2016 Расія Тосна 50 (2)
2017—2018 Расія Анжы (Махачкала) 36 (0)
2019 Беларусь Гомель 13 (0)
2019—2020 Расія Тамбоў 37 (0)
2021—2022 Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 28 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец асецінскага футбола, пачынаў прафесійную кар’еру ва ўладзікаўказскім «Аўтадары» ў 2007 годзе. У 2011 годзе, пасля расфарміравання «Аўтадара», перайшоў у «Аланія-Д». У сезоне 2012/13 таксама гуляў у трэцім дывізіёне за пяцігорскі «Машук-КМВ».

У 2013 годзе перайшоў ва ўладзівастоцкую «Прамень-Энергію» з другога дывізіёна, правёў там паўтары гады. У канцы 2014 года далучыўся да «Тосна», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды. У студзені 2017 года разарваў канракт з «Тосна» і стаў іграком махачкалінскага «Анжы», у складзе якога 12 сакавіка 2017 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць маскоўскага «Спартака». У лістападзе 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Анжы».

У студзені 2019 года стала вядома аб вяртанні абаронцы ў «Анжы», аднак у сакавіку 2019 года ён падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Стаў адным з асноўных абаронцаў «Гомеля». У ліпені 2019 года перайшоў у «Тамбоў»[3], дзе таксама трывала гуляў у аснове. Пакінуў клуб у сувязі з фінансавымі праблемамі ў студзені 2021 года разам з большасцю іншых ігракоў.

У красавіку 2021 года далучыўся да казахстанскага «Акжэтпеса». Па выніках сезона 2022 дапамог клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў каманду.

Дасягненні правіць

  • Пераможца Першай лігі Казахстана: 2022

Зноскі

  1. Guram Tetrashvili // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Тетрашвили стал игроком "Гомеля"
  3. Тетрашвили покинул "Гомель"