Гурбы (гідралагічны заказнік)
Гідралагічны заказнік «Гурбы» — гідралагічны заказнік мясцовага значэння ў Глыбоцкім раёне.
АпісаннеПравіць
Балота Гурбы знаходзіцца на водападзеле рэк Бярэзіны і Дзвіны і з’яўляецца часткай буйнога балотнага масіва, размешчанага ў вярхоўях Бярэзіны. Створаны ў 1996 годзе. Яго плошча складае 418,4 га. Сярод балотнага масіва ёсць возера. З краю балотнага масіва растуць сасновыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя лясы, кустарнікавыя зараснікі. Флора налічвае 280 відаў раслін. На тэрыторыі заказніка гняздзіцца 64 віда птушак.
ЛітаратураПравіць
- Глубокский район. Природные заказники // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. — Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. — С. 46.
- Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — 54 с
- Сервечь // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника; редкол.: Г. П. Пашков [и др.]; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. — Минск : БелЭн, 2007. — С. 515.
- Экалагічны веснік : [экалагічная старонка] / подг. А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. — 2015. — 24 студз. — С. 6.