Хваёвыя лясы

(Пасля перасылкі з Сасновыя лясы)

Хваёвыя лясы (сасновыя лясы) — светлаіглічныя лясы з перавагай хвоі ў дрэвавым ярусе. Распаўсюджаныя ў лясной і лесастэпавай зонах умеранага і субтрапічных паясоў, а таксама ў горна-лясным поясе. Растуць на супесках, пясках, вапняках, даламітах, тарфяных балотах. Распаўсюджаны хвойнікі мохавыя, чарнічныя, даўгамошныя, верасовыя, арляковыя, бруснічныя, асакова-сфагнавыя, сфагнавыя і інш.

Верасовы бор на пясчанай грыве (Ліпічанская пушча, Дзятлаўскі раён)

Беларусь

правіць

У межах Беларусі займаюць каля 48 тыс. км² і з'яўляюцца дамінуючай у краіне лясной фармацыяй. Большасць хваёвых лясоў краіны мае век ад 50 да 55 гадоў. Па адносінах да экалагічных асаблівасцей хваёвыя лясы Беларусі можна раздзяліць на тры групы:

  • бары, якія займаюць тэрыторыі, што складзены марэннымі, флювіягляцыяльнымі і старажытнаалювіяльнымі пяскамі;
  • субары, якія развіваюцца на больш багатых супескавых і суглінкавых пародах;
  • хвойнікі на пераходных і верхавых балотах.

У якасці дамешку ў хваёвых лясах могуць прысутнічаць такія віды, як бяроза павіслая, бяроза пушыстая, елка еўрапейская, а на поўдні — дуб чарэшчаты. Хваёвыя лясы паўночнай часткі Беларусі істотна адрозніваюцца ад хваёвых лясоў Палесся. Напрыклад, у Паазер'і ў падлеску шырока прадстаўлены ядловец звычайны, а ў Палессі — ляшчына і крушына.

Літаратура

правіць
  • Фізічная геаграфія Беларусі: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Б. М. Гурскага, К. К. Кудло. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 181 с. ISBN 985-09-0058-x