Гусінаазёрская катлавіна

Гусінаазёрская катлавіна (руск.: Гусиноозёрская котловина) — міжгорная ўпадзіна ў Расіі, у Забайкаллі, у Селенгінскім раёне Рэспублікі Бурація, у напрамку на паўднёвы ўсход ад хрыбта Хамар-Дабан.

Выгляд на возера Гусінае са схіла хрыбта Манастой

Вышыня дна катлавіны 550—600 м над узроўнем мора. У цэнтры катлавіны знаходзіцца возера Гусінае і каля яго горад Гусінаазёрск. На дне сухія стэпы і лугі. Маюцца радовішчы бурага вугалю.

ЛітаратураПравіць

  • Гусиноозёрская котловина // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 352. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)