Гусінае (возера, Бурація)

Гусі́нае возера (бур. Галуута нуур, руск.: Гусиное озеро) — возера ў Расіі, у Селенгінскім раёне Бураціі, у басейне ракі Селенга, каля горада Гусінаазёрск.

Гусінае
бур. Галуута нуур, руск.: Гусиное озеро
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 551 м
Даўжыня 24,5 км
Шырыня 8,5 км
Плошча 163 км²
Аб’ём 2,5 км³
Даўжыня берагавой лініі 65 км
Найбольшая глыбіня 28 м
Басейн
Плошча вадазбору 924 км²
Упадаюць Барата, Загустай, Ахур, Сангінэ, Сільвэ, Цаган-Гол
Выцякаюць Баін-гол
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Бурація
Гусінае (Расія)
Гусінае
Гусінае
Гусінае (Бурація)
Гусінае
Гусінае
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 16030000511116300001128
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 163[1] км². Даўжыня 24,5[2] км, найбольшая шырыня 8,5[2] км, даўжыня берагавой лініі 65[2] км. Найбольшая глыбіня 28 м. Плошча вадазбору 924 км². Аб’ём вады ў возеры 2,5[2] км³. Катлавіна возера знаходзіцца ў тэктанічнай упадзіне ў сярэдзіне Гусінаазёрскай катлавіны, на вышыні 551[2] м над узроўнем мора, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі пераважна нізкія і пясчаныя. Заходняе, паўночнае і часткова паўднёвае ўзбярэжжа забалочаныя[2]. Большая частка дна возера высланая ілам[2].

Возера замярзае ў канцы кастрычніка — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — сярэдзіне мая. У Гусінае возера ўпадаюць Барата, Загустай, Сангінэ, Сільвэ, Цаган-Гол і іншыя вадатокі. Выцякае рака Баін-Гол (прыток Селенгі).

Каля возера горад Гусінаазёрск, сяло Гусінае Возера.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 126. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 352. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі правіць