Бурацкая мова
Бурацкая мова (бурат-мангольская мова, саманазва буряад хэлэн) — мова буратаў і некаторых іншых народаў мангольскай групы. Адна з дзвюх (разам з рускай мовай) дзяржаўных моў Рэспублікі Бурація.
Бурацкая мова | |
---|---|
Саманазва | буряад хэлэн |
Краіны | Расія, Манголія, Кітай |
Рэгіёны | Бурація, Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць, Якуція |
Афіцыйны статус | Бурація |
Арганізацыя, якая рэгулюе | ІМБТ СА РАН |
Агульная колькасць носьбітаў | 283 000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | кірыліца, старамангольскае пісьмо, Vagindra[d] і лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | бур 125 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | bua |
ISO 639-3 |
bua — бурацкая (агульны) |
WALS | but |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 469, 458 і 507 |
Ethnologue | bua |
ELCat | 4006 і 4012 |
IETF | bua |
Glottolog | buri1258 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Аб назве
правіцьРаней называлася бурат-мангольскай мовай. Пасля перайменавання Бурат-Мангольскай АССР (1923) ў Бурацію АССР (1956) мова атрымала назву бурацкая.
Арэал і колькасць
правіцьРаспаўсюджаны ў Бураціі, у Агінскай Бурацкай акрузе, Акшынскім, Кырынскім, Карымскім, Алавянінскім і Шылкінскім раёнах Забайкальскага краю, а таксама ў Усць-Ардынскай Бурацкай акругі і некалькіх вёсках Ніжнеудзінскага, Зімінскага і Альхонскага раёнаў Іркуцкай вобласці.
Агульная колькасць носьбітаў бурацкай мовы — каля 283 тысяч чалавек (2010), у тым ліку ў Расіі — 218557 (2010, перапіс), у Кітаі каля 18000, у Манголіі 46000.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
правіць