Хамар-Дабан (ад бур. hамар — «арэх», дабаан — хрыбет, уздым, перавал) — найстаражытны масіў планеты, які працягнуўся з захаду на ўсход больш чым на 350 км, утварае горную краіну на поўдні Байкала. Размешчаны на тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Бураціі. Часта хрыбты Хамар-Дабана з’яўляюцца таксама адміністрацыйнай мяжой гэтых абласцей.

Хамар-Дабан
Паўднёвыя схілы Хамар-Дабана (каля Улан-Удэ)
Паўднёвыя схілы Хамар-Дабана (каля Улан-Удэ)
Краіна
РэгіёнБурація
Горная сістэмаПаўднёва-Сібірскія горы 
Даўжыня360 км
Шырыня80 км
Вышыня2396 м 
Хамар-Дабан (Расія)
Хамар-Дабан
Хамар-Дабан (Бурація)
Хамар-Дабан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночная частка Хамар-Дабана з’яўляецца самым вільготным месцам у Прыбайкаллі (каля 1200 мм ападкаў у год) і адрозніваецца багатай расліннасцю, у паўднёвай, пераважае тундравая расліннасць. Лясы — большай часткай іглічныя, сустракаюцца рэліктавыя таполевыя лясы, бяроза, на вялікіх вышынях альпійскія лугі, кедравы стланік і карлікавая бяроза.

У цэнтральнай частцы Хамар-Дабана ў 1968 годзе створаны Байкальскі біясферны запаведнік.