Адкрыць галоўнае меню

Прыбайкалле — тэрыторыя, якая прылягае з захаду і ўсходу да возера Байкал, у Рэспубліцы Бурація і Іркуцкай вобласці Расіі. Уключае горныя хрыбты: Прыморскі, Байкальскі на захад ад возера Байкал; Хамар-Дабан, Улан-Бургасы, Баргузінскі і інш. на поўдзень і ўсход ад возера і шэраг міжгорных катлавін (Баргузінская, Верхнеангарская) у Забайкаллі. Вышыня асноўных хрыбтоў да 2500 метраў. На схілах тайга, месцамі цемнахвойная, у міжгорных катлавінах стэпавая расліннасць.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 54. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Шаблон:Іркуцк у тэмах