Гутарка Кузьмы з Апанасам

«Гутарка Кузьмы з Апанасам» — ананімны вершаваны твор беларускай літаратуры XIX ст. Упершыню апублікавана І. Насовічам у «Запісках імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства па аддзяленні этнаграфіі» (т. 5, 1873). Сюжэтную аснову складае спрэчка паміж сялянамі адносна таго, што прынесла беларускай вёсцы скасаванне прыгоннага права (паншчыны). Ёсць у творы і бытавыя замалёўкі.

Гутарка Кузьмы з Апанасам
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1873
Апублікаваны ў Записки Императорского Русского географического общества[d]
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Літаратура

правіць