Гутарка ў карчме, спісаная Кандрусём з-пад Докшыц

«Гутарка ў карчме, спісаная Кандрусём з-пад Докшыц»ананімны вершаваны твор беларускай літаратуры апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Пад тэкстам пазначана дата: «1891 г. ліпеня 20 д. Людвінаў», таксама змешчаны аўтограф: «Кандрусь з-пад Докшыц». Упершыню цалкам апублікаваны ў часопісе «Полымя» (1956, № 2).

Гутарка ў карчме, спісаная Кандрусём з-пад Докшыц

Пабудавана ў форме некалькіх маналогаў. Пяцёра сялян (Аляксей, Пётр, Габрусь, Хрол і Ігнат), спыніўшыся ў карчме, распавядаюць пра беззямелле, беднасць і бяспраўе мужыка. Аляксей патрабуе справядлівасці, выказваецца супраць панскай усёдазволенасці. Пётр з Габрусём даводзяць прадажнасць царскага суда, у якім валадараць не Закон і Праўда, а грошы і гарэлка (суддзі «сядзяць для формы, як бы каўпакі, // <…> засудзяць цябе і без віны»), Валацуга Хрол абяцае хуткі перадзел зямлі, пра што ён нібыта чуў у Пецярбургу. Аднак кропку ў размове паставіў стары і працавіты Ігнат, які давёў сялянам, што болей зямлі не будзе, рабіць трэба на той, якая ёсць. Ігнат прычыну сялянскай галечы бачыць не столькі ў беззаконні і несправядлівасці, колькі ў злоўжыванні гарэлкай і ў гультайстве («трэба лепей працаваць // На той [зямлі], што бацька мой надзяліў»).

У творы ўсё яшчэ адчуваецца моцная вера ў добрага цара, аднак вера ў паноў ужо канчаткова страчана. Гутарка адлюстроўвае настроі беларускіх сялян у парэформеннай вёсцы, дзе выспявалі ў т.л. і рэвалюцыйныя настроі.

Літаратура

правіць