Гутарскі хрыбет — горны хрыбет у Іркуцкай вобласці Расіі, у сістэме Усходняга Саяна. Распасціраецца з поўдня на поўнач, утвараючы міжрэччы рэк Гутар і Вялікая Біруса.

Працягласць хрыбта складае 150 км. Вышыня — да 2208 м (у паўднёвай частцы). Хрыбет складзены крышталічнымі сланцамі, вапнякамі і гранітамі. На схілах пераважае цёмнахваёвая тайга.

Літаратура правіць