Гэты нягоднік Сідараў

«Гэты нягоднік Сідараў» — дзіцячая эксцэнтрычная камедыя рэжысёра Валянціна Горлава, знята на кінастудыі «Беларусьфільм». На экраны фільм выйшаў 21 мая 1984 года.

Гэты нягоднік СідараўM:
руск.: Этот негодяй Сидоров
Жанр дзіцячая эксцэнтрычная камедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст Аляксандр Шураў
У галоўных
ролях
Уладзіслаў Галкін,
Таня Мартынава,
Валерыя Ліхадзей
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Краіна Сцяг СССР СССР
Мова руская
Год 1983
IMDb ID 0261681

Сюжэт правіць

У летні піянерскі лагер прыязджае юны геній, паэт, мастак і выдатнік Алёша Сідараў. Але адначасова ў гэты ж лагер накіроўваюць характарыстыку на хлопца з такім жа імем і прозвішчам, але абсалютнага хулігана, двоечніка і гультая. Прачытаўшы яе, усе без выключэння пачалі ставіцца да Алёшы адпаведна, а ўсе яго таленты ўспрымаць як злосныя парушэнні парадку. Вось і пачалі ўсім атрадам спрабаваць яго перавыхаваць. І чым лепш ён сябе праяўляў, тым больш безнадзейным яго лічылі.

Але ў канцы, на дзень адчыненых дзвярэй у лагер прыязджаюць бацькі Алёшы і расказваюць, хто на самай справе іх сын. Усім становіцца вельмі сорамна. І тут у атрадзе з’явіўся сапраўдны хуліган Сідараў.

Акцёры і ролі правіць

Акцёр Роля
Уладзік Галкін Алёша Сідараў Алёша Сідараў
Таня Мартынава Ірачка Стулава Ірачка Стулава
Валерыя Ліхадзей Валянціна, настаўніца Валянціна, настаўніца
Сяргей Арцыбашаў  (руск.) Васіль Трафімавіч, начальнік піянерлагера Васіль Трафімавіч, начальнік піянерлагера
Марыя Барабанава  (руск.) кантралёр у заапарку кантралёр у заапарку
Кірыл Галаўко-Серскі хлопчык з бумерангам хлопчык з бумерангам
Мірча Соцкі-Вайнічэску  (руск.)
Марына Шыманская  (руск.) мама Сідарава мама Сідарава
Валянцін Букін  (руск.) Ілья Мурамец Ілья Мурамец

Здымачная група правіць

Аўтар сцэнарыя Аляксандр Шураў
Рэжысёр-пастаноўшчык Валянцін Горлаў  (руск.)
Аператар-пастаноўшчык Юрый Ялхоў  (руск.)
Мастак-пастаноўшчык Аляксандр Верашчагін
Кампазітар Уладзімір Давыдзенка  (руск.)
Тэксты песень Аляксандр Шураў
Гукааператар С. Шухман

Цікавыя факты правіць

Літаратура правіць

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971—1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2

Спасылкі правіць