Гюльдэнштубэ

шляхецкі род

Гюльдэнштубэ (фон Гільдэнштуббэ; ням.: von Güldenstubbe) — нямецкі прыбалтыйскі род, які паходзіць з вострава Эзэль (цяпер Сааремаа). Варыяцыі ў кірылічным напісанні прозвішча звязаны з тым, што ў прыбалтыйскіх дыялектах нямецкай мовы літара ü чыталася як [i].

Гюльдэнштубэ
Апісанне герба:
Гл. тэкст
Падданства

Каралеўства Швецыя,

Расійская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавальнік роду Пэер Антон Кнутсен (ням.: Peer Anton Knutsen, 1671—1757 г.) атрымаў у 1708 г. ад шведскага караля Карла ХІІ дваранскую годнасць, герб і новае прозвішча — фон Гюльдэнштубэ; быў абраны эзэльскім ландратам.

Сярод яго нашчадкаў быў генерал ад інфантэрыі Магнус Александр Людвіг фон Гюлдэнштубэ (ням.: Magnus Alexander Ludwig von Güldenstubbe; 1800—1884), вядомы ў Расіі як Аляксандр Іванавіч Гільдэнштубэ  (руск.), паэт Райнгольд Карл Максіміліан фон Гюльдэнштубэ (ням.: Reinhold Karl Maximilian von Güldenstubbe; 1850—1931), аўтар кнігі вершаў «Барацьба за шчасце» (ням.: Der Kampf um das Glück), юрыст, прафесар Тартускага ўніверсітэта Тэадор Вілібальд фон Гюльдэнштубэ (ням.: Theodor Willibald von Güldenstubbe; 1850—1930), аўтар трох манаграфій па юрыспрудэнцыі (адна з іх на эстонскай мове) і філасофскага трактата «Што ёсць ісціна?» (ням.: Was ist Wahrheit?). Сын Тэадора Вілібальда, Артур Людвіг Роберт фон Гюльдэнштубэ (ням.: Arthur Ludwig Robert von Güldenstubbe) узяў шлюб з украінкай Сінклітыкіяй Іванаўнай Зенчанка (меркавана, з украінскай казацкай шляхты) і пераехаў жыць у Сібір, дзе працаваў выкладчыкам нямецкай мовы, быў дырэктарам Благавешчанскага музея, старшынёй навукова-эканамічнага таварыства. Яго нашчадкі і зараз жывуць у Сібіры. Прадстаўнікі іншых адгалінаванняў роду эмігравалі ў Германію ў 1-й палове ХХ ст.

Літаратура правіць