Гюльсін Анай
Гюльсін Онай (турэцк.: Gülsin Onay; нар. 12 верасня 1954, Стамбул, Турцыя) — турэцкая піяністка. Дзяржаўны артыст Турцыі (1987).
Гюльсін Анай | |
---|---|
турэцк.: Gülsin Onay | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 12 верасня 1954[1] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Ersin Onay[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Mithat Fenmen[d], Ahmed Adnan Saygun[d], Pierre Sancan[d], Monique Haas[d] і Надзя Буланжэ |
Прафесіі | classical pianist |
Інструменты | фартэпіяна |
Узнагароды | |
gulsinonay.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГюльсін Анай грала на фартэпіяна з трох гадоў[3]. Першыя ўрокі гры ёй дала маці[4].
Калі Гюльсін было шэсць гадоў, яна дала свой першы канцэрт на «TRT Radio Istanbul»[3]. Ва ўзросце 10 гадоў Гюльсін Анай атрымала дзяржаўную стыпендыю «Üstün Yetenekli Çocuklar Kanunu», якая дазволіла ёй атрымаць спецыяльную адукацыю ў Анкары, там Гюльсін выкладалі музыку Мітхат Фенмен і Ахмед Аднан Сайгун. Затым Гюльсін Анай вучылася ў Парыжскай Кансерваторыі, сярод яе выкладчыкаў былі Надзя Буланжэ і П’ер Санкан. Яна скончыла кансерваторыю ва ўзросце 16 гадоў, атрымаўшы «Premier Prix de Piano»[5]. Затым вучылася ў Гановерскай Вышэйшай школе музыкі і тэатра[3].
Давала канцэрты ў 68 краінах. Узнагароджана Польскім дзяржаўным медалём[6].
Зноскі
- ↑ FemBio database
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134477049 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ а б в Gülsin Onay . Turkish Culture Foundation web site. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2016. Праверана 22 August 2016.
- ↑ Gülsin Onay, pianist (interview) . Talent-unlimited.org.uk web sie. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2016. Праверана 22 August 2016.
- ↑ Piano Recital by Gülsin Onay acclaimed Turkish pianist . Massachusetts Institute of Technology web site Music Theater Arts News. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2016. Праверана 22 August 2016.
- ↑ Гюльсин Онай даст концерт в Стамбуле . Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2017.
Спасылкі
правіць- Гюльсін Онай дасць канцэрт у СтамбулеАрхівавана 17 красавіка 2017.