Адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі нямецкага футбола, двойчы найлепшы футбаліст ФРГ. Чэмпіён Еўропы і свету. Па апытанні МФФІС займае 93 месца сярод найлепшых футбалістаў Еўропы XX стагоддзя. Пасля заканчэння кар’еры працаваў менеджарам, пад яго кіраўніцтвам «Гамбург» выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.