Гюстаў Буланжэ

Гюстаў Кларанс Радольф Буланжэ (фр. Gustave Clarence Rodolphe Boulanger; 25 красавіка 1824, Парыж — кастрычнік 1888, там жа) — французскі мастак, прадстаўнік салоннага жывапісу і арыенталіст.

Гюстаў Буланжэ
фр.: Gustave Boulanger
Gustave Clarence Rodolphe Boulanger (1824-1886).jpg
Імя пры нараджэнні фр.: Gustave Rodolphe Clarence Boulanger
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 25 красавіка 1824(1824-04-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1888(1888-09-22)[4][5] (64 гады) ці 23 верасня 1888(1888-09-23)[6] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасцьПравіць

Гюстаў Буланжэ нарадзіўся 25 красавіка 1824 года ў Парыжы. Асірацеў у 14 гадоў. Вывучаў жывапіс у парыжскай Школе прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Поля Дэлароша і П’ера-Жуля Жаліва. У 1845 годзе ён упершыню наведаў Алжыр, і гэта выклікала ў яго цікавасць да ўсходняй тэматыкі.

Атрымаўшы першую ўзнагароду за карціну «Адысей, пазнаны Эўрыклеяй», быў адпраўлены ў 1854 годзе за казённы кошт у Італію і здзейсніў двухгадовае навучальнае падарожжа па краіне. Дзякуючы сваёй карціне «Цэзар на Рубіконе» меў у Рыме вялікі поспех, які развіў пасля вяртання ў Парыж сваімі палотнамі «Маэстра Палестрына», «Араб» і «Кабілы ў дарозе».

Эскізы і накіды, створаныя Буланжэ падчас паездкі ў Італію, паслужылі асновай для яго твораў на антычную тэматыку, такіх як «Лукрэцыя», «Лесбія», «Прадаўцы вянкоў у Пампеях» і інш.

Працы Буланжэ блізкія па стылі твораў мастака Жана-Леона Жэрома і прыводзілі ў захапленне імператара Напалеона III, які даў указанне Гюставу Буланжэ ўпрыгожыць свой парыжскі палац у «пампеянскім стылі». Пэндзлі Буланжэ належаць роспісы ў парыжскай Оперы Гарнье.

Пачаў выкладаць у Інстытуце Францыі ў 1882 годзе і быў уплывовым настаўнікам, вядомым сваёй непрыязнасцю да імпрэсіянізму.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Gustave-Clarence-Rodolphe Boulanger
  3. Gustave Boulanger // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://books.google.at/books?id=N2XrAAAAMAAJ&pg=PA312&dq=Boulanger,+Gustave+Octobre+1888&hl=fr&sa=X&redir_esc=y
  5. Gustave Rodolphe Clarence Boulanger
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.
  8. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.