Гігін (кратар)

кратар на Месяцы

Кратар Гігін (лац.: Hyginus), або Кратар Гігіна — маленькі вулканічны кратар у паўночна-ўсходняй частцы Цэнтральнага Заліва на бачным боку Месяца. Назва нададзена ў гонар рымскага пісьменніка, аўтара трактата «Астраномія» Гая Юлія Гігіна (каля 64 да н. э.17 н. э.) і зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1935 годзе.

Кратар Гігін

Апісанне кратара правіць

Найбліжэйшымі суседзямі кратара з'яўляюцца кратар Укерт на захадзе, кратар Манілій на поўначы і паўночным захадзе, кратар Бошкавіч на ўсходзе і паўночным усходзе, кратар Зільбершлаг на ўсходзе і паўднёвым усходзе, кратар Агрыпа на паўднёвым усходзе, а таксама кратар Трыснекер на паўднёвым захадзе. Кратар Гігін ляжыць пасярод баразны Гігіна, на поўначы ад яго знаходзіцца Мора Пароў, на паўночным усходзе — Возера Пяшчоты і Возера Зімы, на ўсходзе і паўднёвым усходзе — баразна Арыдэя, на паўднёвым захадзе — барозны Трыснекера.