Гідрадыкцыён[1] (Hydrodictyon) — род прэснаводных зялёных водарасцей парадку пратакокавых. Слаявішча да 1 м даўжынёй, мае выгляд торбападобнай сеткі, якая вольна плавае па вадзе. Бакі пяцёлак утвораны асобнымі мнагаядравымі клеткамі даўжынёй да 1,5 см. Пры бясполым размнажэнні зааспоры (іх бывае да 20 000 у адной клетцы), знаходзячыся ў матчынай клетцы, складваюцца ў новую сетку; палавы працэс — ізагамія.

Гідрадыкцыён

Hydrodictyon amimidoro
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrodictyon A. W. Roth, 1797

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  6079
NCBI  3106
EOL  11603
IPNI  ???

Зноскі

  1. Міхеева Т. М. Гідрадыкцыён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. С. 49.

Літаратура правіць

  • H. Carter-Lund: Fresh Water Algae. Biopress Ltd, Bristol 1995
  • B. Fott: Algenkunde. Fischer Verlag, Stuttgart 1971