Гідралагічны заказнік Споры
Гідралагічны заказнік «Споры» — заказнік рэспубліканска значэння. Заснаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2015 года.
Размяшчэнне | Беларусь |
---|---|
Плошча | 1170,59 га |
Дата заснавання | 8 кастрычніка 2015 |
АпісаннеПравіць
Размяшчаецца на плошчы 1170,59 га і часткова ўключае тэрыторыю існуючага геалагічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Спорыцкая ледніковая лагчына».
Заказнік створаны для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу, а таксама месцаў іх росту і знаходжання.
У ходзе навуковых даследаванняў на яго тэрыторыі выяўлена:
- 16 тыпаў біятопаў на плошчы 485,6 га (41,2 % тэрыторыі заказніка), якія маюць найбольш высокую экалагічную каштоўнасць і служаць рэзерватам для дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;
- 1 від дзікарослай расліны, уключанай у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (баранец звычайны);
- 6 відаў дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чорны бусел, скапа, шызая чайка, драч, беласпінны дзяцел, вялікі бугай)[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пивень, Е. Эти территории особо охраняемые / Е. Пивень // Пастаўскі край. — 2017. — 7 чэрв. — С. 6.