Чорны бусел
Бусел чорны, Га́йстар (Ciconia nigra) — птушка з атраду буслападобных сямейства бусліных (Ciconia).
Чорны бусел | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||
Месцы гняздоўяў Круглы год Міграцыі | |||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПа сваіх памерах крыху меншы чым белы бусел (да 100 см даўжынёй, масай да 3 кг), птушка з доўгімі шыяй і нагамі. У палёце шыя выцягнутая. Верхняя частка тулава, галава, шыя і перад грудзі маюць металічна-бліскучы чорны колер, пер'е — з зеленаватым, пурпурным альбо медным металічным адлівам у залежнасці ад святла.
Арэал
правіцьРазарваны арэал распасціраецца праз усю Еўразію, лакальна ў паўднёвай частцы Афрыкі. У Еўразіі жыве ў лясной зоне, імкнучыся пазбягаць людзей. У Беларусі чорны бусел гняздуецца на ўсёй тэрыторыі за выключэннем бязлесных і найболей гаспадарча засвоеных раёнаў. У Расіі чорны бусел засяляе тэрыторыю ад Балтыйскага мора праз Урал па 60-61 паралелі і ўсю Паўднёвую Сібір да Далёкага Усходу. На Курылах, востраве Сахалін і паўвостраве Камчатка не сустракаецца. Асобная папуляцыя жыве на поўдні Расіі, у лясах Чачні, Дагестана, Стаўрапольскага краю. Найбольшая колькасць птушак у Расіі гняздуецца ў раёне Прымор'я. Зімуе ў паўднёвай Азіі і ў Афрыцы. У Паўднёвай Афрыцы жыве аселая папуляцыя чорных буслоў.
Найбольшая ў свеце папуляцыя чорнага бусла жыве на тэрыторыі заказніка Званец[1].
Месцапражыванне і спосаб жыцця
правіцьСпосаб жыцця чорнага бусла вывучаны слаба. Гэтая скрытная птушка любіць сяліцца ў глухіх, старых лясах на раўнінах і перадгор'ях каля вадаёмаў па суседстве з балотамі, далінамі рэк або забалочанымі лугамі. Аддае перавагу ліставым участкам — алешнікі, поймавыя дубровы, а таксама змяшаныя лясы, радзей селіцца ў старых іглавых лясах. У апошні час пачасціліся выпадкі гнездавання зблізку селішчаў чалавека (да 500 м ад населенага пункта), на боку высечак, дарог, на штучных вадаёмах, другасна забалочаных пасля правядзення асушальных прац тэрыторыях, дзе часта адзначаюцца навалы да некалькіх дзясяткаў асобін.
У палёце чорны бусел, як і іншыя буслы, часта парыць, распластаўшы крылы. Як і ўсе буслы, чорны ляціць, выцягнуўшы наперад шыю і адкінуўшы назад доўгія тонкія ногі.
Размнажэнне
правіцьГнёзды будуе на вышыні ад 3,5 да 26 метраў у кроне старых, высокіх дрэў або на прыступках, скал ў месцах далёкіх ад людскога жылля, у лясных гушчарах. Часам гнёзды чорнага бусла сустракаюцца ў гарах — на вышыні да 2200 метраў над узроўнем мора.
Апісаныя выпадкі гнездавання на стозе сена, на зямлі, насцілах для вулляў, размешчаных на дрэвах. Таксама засяляе адмысловыя штучныя платформы. Гняздо з галінак, латок высланы сухой травой, кавалкамі дзірвана, часам мохам з прымешкай лісця і поўсці. Як і ў белых буслоў, у чорных адно гняздо выкарыстоўваецца на працягу шэрагу гадоў, часам з перапынкамі, стала дабудоўваецца і можа дасягаць значных памераў. На месцы гнездавання буслы прылятаюць у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Самец запрашае самку на гняздо, распушаным белае падхвосцем і выдаючы сіпаты свіст.
Чорны бусел — манагамная птушка, размножвацца пачынае з трох гадоў. Адна пара можа мець па 2 гнязды на адлегласці 150—1000 м адно ад другога і займаць іх па чарзе. Адкладвае ад 2 да 6 белых яек. Сярэднія памеры яек 65,3 — 47,2 мм. Бакі жылога гнязда і лясны подсціл пад ім заўсёды вапнавыя-белыя ад экскрыментаў. Гэтым яно адрозніваецца ад гнёздаў драпежных птушак. Наседжваюць абедзве птушкі 32-38 сутак. Паколькі насіжванне пачынаецца з першага адкладзенага яйка, птушаняты з'яўляюцца неадначасова. Птушаняты, якія толькі вылупіліся, белага ці шараватага колеру з аранжавай ў аснавання дзюбай. Кончык дзюбы зелянява-жоўты. Прыкладна 10 дзён птушаняты чорнага бусла толькі ляжаць у гняздзе, затым пачынаюць садзіцца. Ва ўзросце 35-40 дзён ўстаюць на ногі. Усяго ў гняздзе птушаняты сядзяць 55-65 дзён. Бацькі кормяць птушанят каля 4-5 раз у суткі, адрыгваючы ежу. Птушаняты канчаткова пакідаюць гняздо на 70-75 суткі.
Харчаванне
правіцьСілкуецца ў асноўным рыбай, дробнымі воднымі хрыбтовымі і бесхрыбтовымі жывёламі, корміцца на плыткаводдзі, заліўных лугах і паблізу ад вадаёмаў. На зімоўку, акрамя пералічанага корміцца дробнымі грызунамі, буйнымі казуркамі, радзей змеямі і яшчаркамі, малюскамі.
Голас
правіцьЧорны бусел, як і белы бусел, падае голас вельмі неахвотна і рэдка. Як правіла, у палёце выдае гучны крык, які можна перадаць як «чэ-лі» ці «чы-лін», ціха перагаворваецца на гняздзе. Дзюбай стукае таксама рэдка. У шлюбны перыяд выдае гучны сіп.
Птушаняты чорнага бусла маюць грубы і непрыемны голас.
Чорны бусел і чалавек
правіцьУ заапарках былі спробы скрыжавання чорнага і белага буслоў. Нярэдкія выпадкі, калі самец чорнага бусла, знаходзячыся ў адным вальеры з самкай белага бусла, пачынае да яе заляцацца. Аднак вывесці гібрыдных птушанят гэтых двух відах немагчыма з-за моцнага адрознення ў шлюбных рытуалах.
Чорны бусел у літаратуры і мастацтве
правіць- Валянцін Лукша, верш «Чорныя буслы»[2]
- Віктар Казько, аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»
- Віктар Тураў, фільм «Чорны бусел»
Ахова
правіцьЗанесены ў Чырвоную кнігу Расіі, Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Украіны.
Крыніцы
правіць- ↑ Рамсарские угодья Беларуси
- ↑ Чорныя буслы Архівавана 15 студзеня 2006.
Літаратура
правіць- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
- Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс.
- Акимушкин И. Мир животных. Птицы, рыбы, земноводные и пресмыкающиеся — М.: Мысль, 1995.
- Красная книга Российской Федерации — М.: АСТ, 2001.
- Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц. — Прага: Артия, 1974.
- Жизнь животных т.6. Птицы — М.: «Просвещение», 1986.
Спасылкі
правіцьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
- Чорны бусел
- Сайт ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Архівавана 23 ліпеня 2018.
- Асабліва небяспечныя беларускія жывёлы Архівавана 23 верасня 2010.