Гідраплан

(Пасля перасылкі з Гідрасамалёт)

Гідрапла́н (гідрасамалёт) — лятальны апарат, які можа ўзлятаць і сядаць на паверхню  вады.

Пасажырскі гідраплан сядае на ваду ў Ванкуверы, Канада
Самалёт Грыгаровіча М-5
Гідраплан Авіяліній Заходняга Берага вытворчасці кампаніі Хевілэнд Канада (West Coast Air De Havilland Canada DHC-6 Twin Otter floatplane) Ванкувер, Канада
Гідрасамалёт Шаўроў Ш-2

Гісторыя

правіць

Гісторыя гідрасамалётаў (гідрапаветранага судна) пачалася яшчэ да першага палёту самалёта. Толькі ў Расіі вядома два праекты апаратаў цяжэйшых за паветра, здольных узлятаць і сядаць на ваду. Нават самалёт Мажайскага быў выкананы ў выглядзе лятаючага чоўна. Першы рэальна лятаючы гідрасамалёт быў створаны амерыканцам Кертысам у 1909 годзе і быў сухапутным аэрапланам, усталяваным на плаўку. Далей гідрапланы імкліва развіваліся і дасягнулі свайго росквіту ў 30-40 гг. З развіццём рэактыўнай авіяцыі гідрапланы былі выціснутыя ў сваю экалагічную нішу ў сувязі з нізкімі эканамічнымі паказчыкамі і абмяжаваннямі ў хуткасці. Але развіццё авіяцыйных тэхналогій дазволіў КБ Берыева стварыць удалы рэактыўны гідрасамалёт А-40 «Альбатрос» і яго цывільную мадыфікацыю Бе-200, з характарыстыкамі,  супастаўнымі з сухапутнымі машынамі. Гэта дазваляе прагназаваць узрост інтарэсу да самалётаў такога кшталту і пашырэнне «жыццёвай» прасторы гідрапланаў, асабліва ў раёнах планеты са слаба развітай інфраструктурай.

У Першую сусветную вайну Расія выкарыстоўвала авіяносец  (авіяносец) «Арліца» з эскадрыллю лятаючых чаўноў М-5 і М-9, створаных канструктарам Д. Грыгаровічам. М-5 меў хуткасць 128 км/г, столлю  — 4000 метраў, працягласць палёту — 5 гадзін. М-5 не меў узбраення — ён выкарыстоўваўся для паветранай разведкі, карэктавання артылерыйскага агню цяжкай артылерыі з лінейных караблёў.

У 1916 г. на авіяносец «Арліца» паступілі М-9, узброеныя кулямётам. Самалёт мог браць на борт і бомбы. Паветраны стралец знаходзіўся з кулямётам у насавым адсеку. У асноўнай кабіне лётчык пілатаваў машыну, а бортмеханік, седзячы поруч з ім, скідваў бомбы. Іх падвешвалі пад плоскасцямі (крыламі) на зацісках, злучаных з кабінай прывадам-тросам.

Пад час Грамадзянскай вайны ў Расіі гідрапланы рачнога базавання актыўна выкарыстоўваліся супраціўнымі бакамі.

Пад час Другой сусветнай баявыя гідрапланы нярэдка ўзбройваліся тарпедамі.

Да з'яўлення рэактыўнай авіяцыі, вялікія падводныя лодкі часам абсталёўваліся невялікімі  складнымі гідрапланамі, звычайна, з разведвальнымі мэтамі. Выключэннем быў японскі праект «Seiran», у рамках якога было пабудавана некалькі падводных авіяносцаў, якія неслі на борце некалькі баявых гідрасамалётаў (у бой яны так і не ўступілі з-за заканчэння Другой сусветнай вайны) 

Адрозніваюць наступныя тыпы гідрапланаў:

  • Паплаўковы гідрасамалёт — звычайны або спецыяльна збудаваны лятак, на якому замацаваны адзін, два або больш плаўкоў для стаянкі і руху па паверхні вады.
  • Лятаючы човен — лятак, ніжняя частка фюзеляжа якога выраблена ў выглядзе чоўна, прыстасаванага для шпаркага руху па паверхні вады.
  • Амфібія — самалёт, кожнага з вышэй названых тыпаў, на якім усталявана сухапутнае шасі для пасадкі на цвёрдую паверхню, ці шасі, здольнае утрымліваць самалёт на кожнай паверхні, напрыклад, паветраная падушка.

Гл. таксама

правіць