Гільём дэ Машо
Гільём дэ Машо (каля 1300, Машо, Ардэны — 1377) — французскі паэт і кампазітар.
Гільём дэ Машо | |
фр.: Guillaume de Machaut | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 1300[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 1377[4][1][…] |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | кампазітар, паэт, пісьменнік, аўтар-кампазітар |
Кірунак: | класічная музыка |
Жанр: | Ars nova[d] |
Валодае мовамі: | французская мова |
Мова твораў: | французская мова |
![]() |
Заснавальнік школы рыторыкі, кананізатар паэтычных формаў ў французскай паэзіі 14 ст. Паэтычная творчасць Гільёма дэ Машо звязана з ростам гарадской культуры і адукаванасцю. Лепшы твор — «Кніга аб тым, што сапраўды здарылася» (1365) — раман у вершах са ўстаўнымі празаічнымі лістамі пра каханне састарэлага паэта да маладой дзяўчыны. Сярод іншых твораў Гільёма дэ Машо — паэма «Суд караля Навары» (1349), рыфмаваная хроніка «Узяцце Александрыі» (каля 1370), паэма «Пастухоўскія часы» з апісаннем музычных інструментаў 14 ст. Прадстаўнік «Ars nova» («Новага мастацтва») — напрамку ў музыцы Ранняга Адраджэння, Гільём дэ Машо разам з царкоўнымі творамі (матэты, першая ў гісторыі музыкі імша) стварыў шматлікія песні (вірэле, балады, ронда) з iнструментальным суправаджэннем, у якіх звязаў музычна-паэтычныя традыцыі трувераў з новым поліфанічным мастацтвам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Guillaume de Machaut // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Guillaume de Machaut // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Guillaume de Machaut // CONOR Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Guillaume de Machaut // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Eggebrecht H.H. Machauts Motette Nr. 9 // Archiv für Musikwissenschaft, Jge. XIX—XX (1962-3), SS.281-93; Jg. XXV (1968), SS.173-95;
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гільём дэ Машо