Гіліс Клас дэ Хондэкутэр

Гіліс Клас дэ Хондэкутэр (нідэрл. Gillis Claesz. d’Hondecoeter, каля 1575—1580 — 17 кастрычніка 1638, Амстэрдам) — нідэрландскі жывапісец і малявальшчык.

Гіліс Клас дэ Хондэкутэр
Фатаграфія
Дата нараджэння 1575[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1638[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Gijsbert d'Hondecoeter[d]
Род дзейнасці мастак, дзеяч мастацтваў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гіліс Клас дэ Хондэкутэр нарадзіўся паміж 1575 і 1580 годам у Антверпене (ці, магчыма, у Мехельне); затым (у 1580-х гадах) разам з сям’ёй перасяліўся ў Дэлфт. Ён быў сынам мастака Нікаласа Янца Хондэкутэра, заснавальніка дынастыі Хондэкутараў; мастаком быў і яго брат Ханс. Жывапісу вучыўся ў свайго бацькі.

Гіліс Клас працаваў пераважна ва Утрэхце (з 1600 або 1602 года). У 1610 або 1615 годзе перасяліўся ў Амстэрдам, дзе заставаўся да самай смерці. Быў двойчы жанаты: у 1602 годзе ажаніўся з Марыйке Гійбрэхтс (Marijke Gijbrechts), а пасля яе смерці, у 1628 годзе, — з Ганнай Спірынкс (Anna Spierinx). У 1636 годзе ён узначаліў гільдыю Святога Лукі.

Гіліс Клас Хондэкутэр памёр у 1638 годзе. Яго сын Гісберт пайшоў па шляху бацькі, стаўшы мастаком, спецыялізаваўся на пейзажах і нацюрмортах. Аднак самым вядомым прадстаўніком дынастыі Хондэкутараў стаў унук Гіліса Класа Мельхіёр, мастак-анімаліст.

Зноскі

  1. Gillis Claesz. de Hondecoeter // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gillis Claesz. de Hondecoeter // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gillis Claesz De Hondecoeter // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Gillis Claesz de Hondecoeter // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.