Гімн Еўропы
гімн Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы
Гімн Еўропы — гімн Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы, які з'яўляецца адным з сімвалаў Еўропы. Ён заснаваны на галоўнай тэме чацвёртай часткі дзевятай сімфоніі Бетховена ў інструментальным выкладзе і выконваецца на афіцыйных мерапрыемствах абедзвюма арганізацыямі.
Гімн Еўропы | |
---|---|
Ода да Радасці | |
Кампазітар | Людвіг ван Бетховен, 1823 |
Краіна | Еўрапейскі саюз і Савет Еўропы |
Зацверджаны | 1972 |
Камітэт міністраў Савета Еўропы афіцыйна абвясціў Еўрапейскі гімн 19 студзеня 1972 годзе ў Страсбургу: прэлюдыя да «Оды да Радасці», 4-я частка 9-й сімфоніі Людвіга ван Бетховена. У сімфоніі Бетховена выкарыстоўваліся нямецкія словы з верша Фрыдрыха Шылера «Ода да радасці». Аднак, у 1972 годзе пры зацвярджэнні гімна Еўропы словы былі знятыя, каб не падымаць адну мову над іншымі.