Гімн Чэхіі — кампазіцыя «Kde domov můj?» («Дзе радзіма мая?»).
У якасці гімну Чэхіі ўжываецца з 1993 года. Аднак з 1920 года кампазіцыя «Kde domov můj?» ужывалася ў якасці складовай часткі нацыянальнага гімну Чэхаславакіі, дзе нараўне з першым куплетам на чэшскай мове прысутнічаў другі — на славацкай — «Nad Tatrou sa blýska», які цяпер з'яўляецца нацыянальным гімнам Славакіі.
Аўтар музыкі — Францішак Шкроўп (František Škroup), аўтар тэксту — Іозеф Каэтан Тыл (Jozef Kajetán Tyl). Кампазіцыя была напісаная імі для камедыі «Fidlovačka aneb žádný hněv a žádná rvačka», упершыню пастаўленай у пражскім тэатры Stavovské Divadlo 21 снежня 1831 года.

Дзе мой дом?
Kde domov můj?
Kde domov můj? старонка з нотамі гімна.
Kde domov můj? старонка з нотамі гімна.
Аўтар слоў Іозеф Каэтан Тыл
Кампазітар Францішак Шкроўп
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Зацверджаны 1992

Інструментальная версія

Kde domov můj? правіць

Kde domov můj? Kde domov můj?
Voda hučí po lučinách,
bory šumí po skalinách,
v sadě skví se jara květ,
zemský ráj to na pohled!
A to je ta krásná země,
země česká domov můj,
země česká domov můj!

Wo ist mein Heim? — афіцыйная версія на нямецкай мове, якая ўжывалася ў 1918—1938 гады правіць

Wo ist mein Heim?
Wo ist mein Heim mein Vaterland?
Wo durch Wiesen Bäche brausen
Wo auf Felsen Wälder sausen
Wo ein Eden uns entzückt
Wenn der Lenz die Fluren schmückt:
Dieses Land so schön vor allen
Böhmen ist mein Heimatland.
Böhmen ist mein Heimatland.

Беларускі пераклад правіць

Дзе радзіма мая? Дзе радзіма мая?
Дзе вада цурчыць на лугах,
Дзе лясы шумяць на скалах,
Калі ў садзе ззяе вясновая кветка,
Бачым мы рай на зямлі!
Гэта тая прыгожая зямля,
Чэхія — мой родный край!
Чэхія — мой родны край!

Спасылкі правіць