Гіпаліт Корсак (1723—1787)

(1723—1787) стольнік новагародскі

Гіпаліт Корсак (польск.: Hipolit Korsak; 1723—1787) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Гіпаліт Корсак
Ліс
Ліс
староста вяляціцкі[d]
падстолі новагародскі[d]
28 лютага 1765 — 1766
стольнік новагародскі[d]
з 1766
Нараджэнне 1723
Смерць 1787
Род Савічы-Корсакі[d]
Бацька Аляксандр Пётр Корсак[d]
Маці Элеанора з Рдултоўскіх[d]
Жонка невядома і Ядвіга з Гюнтэраў[d]
Дзеці Раймунд Корсак і Ян Корсак[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў герба «Ліс зменены». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Пятра Корсака, падваяводы новагародскага, і Элеаноры з Рдултоўскіх.

Староста велятыцкі, сурагатар земскі, 28 лютага 1765 года быў прызначаны на ўрад падстолія новагародскага, з 1766 г. стаў стольнікам[1].

2 снежня 1754 г. нейкі Г. Корсак атрымаў прывілей на вытворчасць лясных матэрыялаў (клёпка, балі, машты) і іх продаж. 3 кастрычніка 1761 г. яшчэ адзін прывілей Аўгуста III падстолію новагародскаму Корсаку, які мае ў старостве Велатычы в. Мёдча і Секшчы ў Аршанскім павеце: дазвалялася ўступіць іх Антонію і Марыяне з Галінскіх Багушэвічам, скарбнікам менскім, мужу і жонцы, з падданымі жыхарамі, забудовамі, палямі, грунтамі засаджанымі і незасаджанымі, з лугамі, лясамі, гаямі, рэчкамі, ставамі, азёрамі, прудамі, млынамі, карчмамі і інш., да гэтага маёнтка належачым[2].

Сям’я правіць

У трэцім шлюбе з Ядвігай з Гюнтэраў меў сына Раймунда (1768—1817), паэта.

Крыніцы правіць