Гістарычны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна
Гістарычны факультэт БрДУ (гістфак) — структурнае падраздзяленне Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Быў створаны ў 1991 годзе.
Гістарычны факультэт | |
---|---|
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна | |
Заснаваны | 1991 |
Дэкан | Аляксандр Аляксандравіч Савіч |
Месцазнаходжанне | 224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21 |
brsu.by/istoricheskii-fa… |
Прафесарска-выкладчыцкі склад уключае: дактароў — 3 (гістарычных навук), 1 (палітычных навук, Украіна), кандыдатаў — 14 (гістарычных навук), 6 (філасофскіх навук), 2 (палітычных навук), 1 (культуралогіі).
Гісторыя факультэта
правіцьРашэнне адкрыцць з 1 верасня 1991 года гістарычны факультэт ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна было прынята Саветам інстытута 10 ліпеня 1991 года.
За гады свайго існавання гістфак пераўтварыўся ў рэгіянальны цэнтр падрыхтоўкі кфаліфікаваных кадраў па спецыяльнасцях «Гісторыя», «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», «Гісторыя. Сусветная і айчынная культура», «Гісторыя. Рэлігіязнаўства», «Гісторыя. Замежная мова (англійская)», «Гісторыя (рэлігій)», якія працуюць ва ўстановах адукацыі, культуры, архівах і іншых установах, органах дзяржаўнага кіравання пераважна Брэсцкай вобласці. Усяго за 1993—2015 гг. дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымалі 3155 выпускнікоў гістарычнага факультэта, з іх дзённага навучання — 1564, завочнага навучання — 1060. Найбольшая колькасць выпускнікоў была ў 2010 годзе — 178 чалавек.
На факультэце праводзяцца Дні беларускай культуры, культуры замежжа (Венесуэлы, Вялікабрытаніі, Чэхіі і інш.). Таксама на факультэце праводзяцца прэзентацыі твораў беларускіх і замежных вучоных (Мікола Нікалаеў (г. Сант — Пецярбург), Антоній Мірановіч (г. Беласток)), адбываюцца творчыя сустрэчы (напрыклад, з даследчыкам жыцця і творчасці акадэміка Яўхіма Карскага, яго праўнукам Аляксандрам Карскім (г. Санкт-Пецярбург) і інш.).
Значны ўклад у развіццё гістарычнага факультэта, яго навукова-даследчыцкую працу ўносіў Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (2002—2014 гг.).
Навучанне на факультэце
правіцьНа першай ступені вышэйшай адукацыі маецца тры спецыяльнасці:
- «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» (4 гады);
- «Гісторыя (паліталогія)» (4 гады);
- «Гісторыя (археалогія)» (4 гады).
Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура) мае спецыяльнасць:
- «Айчынная гісторыя» (2 гады).
Аспірантура:
- «Айчынная гісторыя» (3 гады).
Кафедры
правіць- кафедра гісторыі славянскіх народаў (загадчык — Бурык Алена Аляксееўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт);
- кафедра ўсеагульнай гісторыі (загадчык — Пашковіч Алена Іосіфаўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт);
- кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі (загадчык — Скакун Яўген Усеваладавіч, кандыдат палітычных навук, дацэнт).
Дэканы
правіцьКіраўніцтва гістарычнага факультэта было наступным: у 1991—1994 гг. — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Тамара Фёдараўна Кабат і кандыдат гістарычных навук, прафесар Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч, у 1994—2003 гг. — доктар філасофскіх навук, прафесар Іван Іванавіч Акінчыц. У 2003—2004 гг. абавязкі дэкана гістарычнага факультэта выконваў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч, 2004—2016 гг. дэканам гістарычнага факультэта з’яўлялася кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Наталля Пятроўна Галімава. У 2016—2022 гг. дэканам гістарычнага факультэта з’яўлялася кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алена Аляксееўна Бурык. У цяперашні час факультэтам кіруе кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Аляксандравіч Савіч.