Гістарычны цэнтр Гданьска

Гістарычны цэнтр Гданьска або Сяродмесце — раён і гістарычная мясцовасць у Гданьску. Тут знаходзіцца былы і сучасны цэнтр горада, адміністрацыя горада, сканцэнтраваны асноўныя славутасці, помнікі гісторыі і архітэктуры.

Гістарычны цэнтр Гданьска
польск.: Śródmieście
ням.: Innenstadt
ням.: Stadtmitte
кашубск.: Westrzódgardzé
54°21′06″ пн. ш. 18°39′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Гданьск
Першае згадванне 997
Плошча
  • 5,65 км²[1]
Насельніцтва
  • 25 243 чал. (31 студзеня 2019)[1]
Сайт radagdansksrodmiescie.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

16 верасня 1994 года гістарычны цэнтр Гданьска ў межах абарончых збудаванняў XVII стагоддзя быў унесены ў польскі нацыянальны Спіс помнікаў гісторыі.

Структура правіць

 
Набярэжная ракі Малтавы
 
Чыгуначны вакзал Гданьск-Галоўны
 
Востраў збожжасховішчаў

Гістарычны цэнтр Гданьска як раён падзяляецца на наступныя драбнейшыя марфалагічныя адзінкі (мясцовасці):

Назва Кароткае апісанне На карце раёна
Галоўны горад Самая старажытная частка горада, стала заселеная з IX стагоддзя. Умацаваны гандлёвы порт у Х-ХІІІ стагоддзях. Гарадское самакіраванне з 1261-1263 гадоў заснавана на нямецкім (любекскім) праве  
Стары горад Тэрыторыя заселена ўжо ў 970-980 гадах, з 1433 года — унутры гарадскіх умацаванняў і муроў  
Старое прадмесце Неўмацаваная частка сярэднявечнага горада, з 1360 года тут месціліся карабельныя майстэрні і сады  
Востраў збожжасховішчаў Каля 1330 года тут былі пабудаваны першыя збожжасховішчы, а таксама бойня, гарадскі фальварак, Папяльскі двор і склады  
Доўгія агароды З 1360 года тут месціліся лугі і сады. У пачатку ХV стагоддзя тут з'явілася неўмацаванае селішча  
Алавянка У 1343-1454 гадах — уласнасць Тэўтонскага ордэна  
Ніжні горад Раён калішніх садоў і гародаў  
Новыя агароды Шпіталь і касцёл Святой Гертруды пабудаваны тут ў 1342 годзе  
Градзіска Умацаванае гарадзішча пабудавана тут у ІХ-Х стагоддзях. Гарадскія ўмацаванні пабудаваныя тут у 1656 і 1807 гадах  
Біскупская горка Уласнасць уроцлаўскіх біскупаў. Гарадскія ўмацаванні пабудаваныя ў ХVІІ стагоддзі  
Зарасляк Тэўтонскае паселішча з 1365 года  
Сенная грэбля Шматкватэрныя дамы з'яўляюцца тут ужо ў XVIII стагоддзі  
Рудна Частка Доўгіх агародаў у ХV-ХVІ стагоддзях  

Транспарт правіць

Праз цэнтр раёна праходзіць траса W-Z (Алея Арміі Краёвай), якая ўваходзіць у склад ваяводскай дарогі № 501, перасякае развязку імя Еўрасаюза з нацыянальнай дарогай № 91, якая з'яўляецца часткай асноўнай камунікацыйнай артэрыі Труймяста.

Чыгуначны вакзал Гданьск-Галоўны, які знаходзіцца тут, абслугоўвае ўсе віды пасажырскіх чыгуначных зносін. Гэта таксама пачатковы прыпынак хуткай гарадской чыгункі, якая праходзіць па агламерацыі Труймяста і суседніх гарадах. 1 красавіка 2015 года ўведзены ў эксплуатацыю прыпыначны пункт Гданьск-Цэнтр пад віядукам Алеі Арміі Краёвай.

Каля Доўгага ўзбярэжжа знаходзіцца прыстань Гданьскага параходства, якое ажыццяўляе экскурсійныя рэйы па Гданськім заліве і, раней, ў Калінінград. З Рыбнага рынку адпраўляецца водны трамвай па маршрутам Жабіны Крукі - Вестэрплятэ і Рыбны рынак - Заходнія пагоркі. Акрамя таго, круізныя судны курсіруюць з набярэжнай Малтавы ў Вестэрплятэ і Хель. Пасажырскі паром на Алавянку адпраўляецца ад Журава на Малтаве.

Амаль усе аўтобусы, якія ідуць на ўсход, захад і поўдзень ад горада, адпраўляюцца ці спыняюцца тут. Аўтобусныя платформы знаходзяцца на вуліцы Янай з Кольна, на галоўным чыгуначным вакзале, на Валах Пястоўскіх і ля Музея Другой сусветнай вайны. На вуліцы Трэццяга мая знаходзіцца аўтавакзал, які абслугоўвае міжгароднія і міжнародныя аўтобусы.

Зноскі