Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі

«Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: спроба паясніцельнай кнігапісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя» — манаграфія Вацлава Ластоўскага, прысвечаная гісторыі беларускай літаратуры. Кніга была падрыхтаваная і выдадзеная ў 1926 годзе да 400-годдзя беларускага друку ў Вільні, якое шырока адзначыла беларуская эміграцыя[1].

Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі
Выданне
Жанр манаграфія
Аўтар Вацлаў Ластоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1926
Месца публікацыі Коўна
Колькасць старонак 776
Афармленне Мсціслаў Дабужынскі
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Кніга была падрыхтавана вельмі хутка, але перад гэтым вялася агромністая праца па вывучэнні гістарычных шляхоў беларускага пісьменства і друку і шэраг апублікаваных нарысаў[1].

У 2012 манаграфія была перавыдадзеная факсімальным выданнем[2].

Афармленне

правіць

У кнізе змешчана звыш 900 дакументаў, сярод якіх былі рукапісныя і друкаваныя кнігі, акты, размешчаныя паводле стагоддзяў і алфавіта. Каля паловы з іх атрымала разгорнутую характарыстыку. Дадзеныя таксама звесткі пра знаходжанне помнікаў пісьмовасці, пра іх аўтараў ды навуковыя і мастацкія ацэнкі[1].

Каб было прасцей арыентавацца, у кнізе зроблены слоўнікавы і тэматычны паказальнік. У слоўнікавы ўключаны персанальныя, геаграфічныя і аўтарскія рубрыкі. У тэматычным старажытнабеларуская літаратура размеркаваная паводле зместу, што тады было новым для беларускай літаратуры і бібліяграфіі[1].

Ілюстрацыйны матэрыял для кнігі падбіраўся з прыватных і дзяржаўных сховішчаў у розных краінах. Мастацкае афармленне выканаў Мсціслаў Дабужынскі, які жыў тады ў Літве[1].

Крытыка

правіць

У «Przegłądze Wileńskim» (1927, № 10) аўтар рэцэнзіі выказваў захапленне стараннасцю і велізарнасцю працы Ластоўскага[1].

Некаторыя крытыкі палічылі залішнімі звесткі з гісторыі або з гісторыі народнай асветы або іншых галін беларусазнаўства[1].

У тагачасных палітычных і гістарычных умовах «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» не магла быць запатрабаванай у БССР[1].

  • Прадмова
  • Уступ
  • Канец Х-га і XІ стагодзьдзе
  • XII стагодзьдзе
  • XIII стагодзьдзе
  • XIV стагодзьдзе
  • XV стагодзьдзе
  • XVI стагодзьдзе
  • XVII стагодзьдзе
  • XVIII стагодзьдзе
  • Слоўнік помнікаў старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці
  • Выказ імён і рэчаў
  • Выказ старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці паводле зьместу
  • Выказ аўтораў, творы каторых або мысьлі выкарыстаны пры апрацаваньні гэтай кнігі
  • Важнейшыя папраўкі друку

Выданні

правіць
  • Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — 776 с.; іл.

Зноскі

Літаратура

правіць

Саітава, В. І., Кузьмініч Т. В. Гісторыя беларускай бібліяграфіі. Тэксты лекцый для студэнтаў ІІ курса ФІДК і ФЗН. — Мінск: 2007.

Спасылкі

правіць