Гісторыя пад знакам Пагоні
«Гісторыя пад знакам Пагоні» — цыкл праграм, прысвечаны гісторыі Беларусі і які трансляваўся на «Белсаце» з 2009 года да 2015 года. У праграмах Уладзімір Арлоў разам з Алесем Краўцэвічам, які таксама з’яўляўся экспертам гэтых праграм[1], разбіраюць розныя тэмы з гісторыі Беларусі ў даволі простай форме і ў сціслым фармаце (каля 10 хвілін). Праграмы выходзілі штотыдзень. Мэтай гэтай серыі праграм было паказаць беларускую гісторыю як «захапляльную вандроўку», такім чынам прыцягнуўшы ўвагу беларусаў да яе.
Гісторыя пад знакам Пагоні | |
---|---|
Жанр | гістарычная перадача |
Вытворчасць | WAREX |
Вядучы(я) |
Уладзімір Арлоў Алесь Краўцэвіч |
Краіна вытворчасці | Беларусь |
Мова | беларуская мова |
Колькасць выпускаў | 170 |
Першы выпуск | 24 сакавіка 2009 года |
Вытворчасць | |
Працягласць | каля 10 хвілін |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) | Белсат |
Храналогія | |
Падобныя перадачы | Загадкі беларускай гісторыі |
Спасылкі | |
belsat.eu/program/gistor… |
Зноскі
- ↑ Аляксандр Краўцэвіч Архівавана 8 ліпеня 2020.
Спасылкі
правіць- На сайце «Белсата»
- На сайце «Мовы Нанова»
- Перадача на «Нашай Ніве»