Ганна Іванаўна Кароткіна
Ганна Іванаўна Кароткіна (21 верасня 1961, Віцебск — 30 ліпеня 2019) — беларуская кампазітар, аўтар твораў духавой і арганнай музыкі.
Ганна Іванаўна Кароткіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1961[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 2019[1] (57 гадоў) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Андрэй Юр’евіч Мдывані і Дзмітрый Браніслававіч Смольскі |
Прафесіі | кампазітарка, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | духавая музыка[d], organ repertoire[d], дзіцячая музыка[d] і класічная музыка |
anna-korotkina.by | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1961 годзе ў Віцебску. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (эстрадна-сімфанічнае дырыжыраванне) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі[3].
З 1996 года Кароткіна з’яўляецца членам Беларускага саюза кампазітараў, а з 1998 года — Асацыяцыі сучаснай музыкі. Сярод яе вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў. Творы арганнай музыкі яе аўтарства выконваліся ў многіх краінах свету[3].
Кампазітар таксама арганізавала конкурс «Новыя гукі свету» — у 2019 годзе ён прайшоў восьмы раз[3].
Г. Кароткіна шмат зрабіла для папулярызацыі беларускай музыкі, інтэграцыі яе ў сусветную культурную прастору[3].
Узнагароды
правіцьЗа заслугі перад беларускім мастацтвам Кароткіна была ўзнагароджана прэміяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, а таксама прэміяй і грантам Мінгарвыканкама[3].
Дыскаграфія
правіць- 2012: «Органная музыка Беларусь XXI»
Зноскі
Спасылкі
правіць- Короткина Анна (композитор, фортепиано) (руск.)
- На 58-м году жизни скончалась белорусский композитор Анна Короткина (руск.)
- Умерла белорусский композитор Анна Короткина Архівавана 1 кастрычніка 2020. (руск.)