Дабрамыслінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Дабрамы́слінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дабрамыслі.

Дабрамыслінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дабрамыслі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 947
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дабрамысленскі сельсавет у складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дабрамысль. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Выдрэйскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Бор, Мар’янова і Рэчкі)[1], якая 1 красавіка 1960 года перададзена ў склад Крынкаўскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дабрамысленскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Дабрамыслінскі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета тэрыторыя скасаванага Горбаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Бандоры, Барсеева, Белы Бор, Востраў, Выхадцы, Горбава 1, Горбава 2, Малькава і Сітна)[4]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Жалудова і Ціханава[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2213 чалавек[6], з іх 83,1 % — беларусы, 12,6 % — рускія, 2,3 % — украінцы, 0,7 % — малдаване[7]; паводле перапісу 2019 года — 1947 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 50. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.