Давід Адамавіч Рыгерт

Давід Адамавіч Рыгерт (нар. 12 сакавіка 1947, сяло Нагорнае, Какшатаўская вобласць, Казахская ССР, СССР) — неаднаразовы чэмпіён свету, Еўропы, СССР па цяжкай атлетыцы, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976). На летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах— галоўны трэнер зборнай Расіі па цяжкай атлетыцы. Заслужаны трэнер Расіі. Вучань Рудольфа Плюкфельдэра.

Давід Адамавіч Рыгерт
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка[1]
Нарадзіўся 12 сакавіка 1947(1947-03-12) (77 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Продкі Давіда Рыгерта прыехалі з Германіі ў Расію ў 1740 годзе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькоў Рыгерта, Адама Адамавіча Рыгерта і Лізавету Рудольфаўну Горн, дэпартавалі ў Паўночны Казахстан, дзе ён і нарадзіўся. У 1964 годзе сям’я вярнулася на ранейшае месца жыхарства, на Кубань. Там Давід Рыгерт узяў упершыню ў рукі самаробную штангу. Пасля войска перабраўся ў Шахты, мэтанакіравана, каб трэніравацца ў знакамітага Рудольфа Плюкфельдэра, па яго ж запрашэнні.

Член КПСС з 1977 года. Скончыў Маскоўскі інстытут фізічнай культуры (1978). Давід Рыгерт быў трэнерам зборнай СССР па цяжкай атлетыцы.

  1. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.