Даданы сказ часу і ўмовы англійскай мовы

Даданы сказ часу (англ.: subordinate clause of time) - форма даданага сказа англійскай мовы, які выражае развіццё падзей адносна часу. Даданы сказ умовы (англ.: conditional clause) выражае магчымасць пэўнага развіцця падзей пры адпаведных умовах. Асаблівасць даданага сказа часу ці ўмовы ў англійскай мове звязана з выкарыстаннем розных форм цяперашняга часу для выражэння падзей будучага часу. Падобныя з'явы характэрны і для некаторых іншых еўрапейскіх моў. Даданы сказ часу адрозніваецца ад даданага сказу ўмовы тым, што выражае дзеянне, якое мае адбыцца нягледзячы на знешнія фактары. Але ў беларускай мове гэта розніца звычайна не заўважаецца, бо слова "калі" перадае як упэўненасць у тым, што нейкае дзеянне адбудзецца ў пэўны час (англ. when, даданы сказ часу), так верагоднасць той ці іншай падзеі пры адпаведных умовах (англ. if, даданы сказ умовы). Напрыклад:

You will see her if you visit the place. (Вы ўбачыце яе, калі наведаеце гэта месца)

You will see her when you visit the place. (Вы ўбачыце яе, калі наведаеце гэта месца)

Даданы сказ часу

правіць

Асноўнымі "інструментамі" даданага сказа часу служаць англійскія займеннікі when (калі), before (перад), after (пасля) і г.д., і розныя формы выражэння часу за выключэннем форм будучага часу (Future tenses), якія замяняюцца на формы цяперашняга часу. Пры гэтым у складаназалежных сказах прошлага часу займеннікі before і after патрабуюць выкарыстання ў даданым сказе завершанай формы прошлага часу (Past Perfect).

When you come to the office you will get a task. (Калі ты прыйдзеш у офіс, атрымаеш заданне.)

After he had found his seat he started reading his paper. (Пасля таго як ён знайшоў свае месца, ён узяўся чытаць газету)

Даданы сказ умовы

правіць

Існуе 4 тыпы даданага сказа ўмовы (type 0-3), якія могуць мець розныя камбінацыі (mixed types). Кожны тып выражае розную ступень верагоднасці таго ці іншага развіцця падзей.

Нулявы тып

правіць

Нулявы тып (type 0) выражае дзеянні, якія могуць адбыцца ў цяперашнім часе пры пэўных умовах. Усе дзеясловы ў такіх складаназалежных сказах выкарыстоўваюцца ў формах цяперашняга часу.

If I am late to work I have to work at weekends. (Калі я спазняюся на работу, то вымушаны працаваць на выхадных)

Першы тып

правіць

Першы тып (type 1) выражае дзеянні, якія могуць адбыцца ў будучым часе пры пэўных умовах. У даданым сказе будучы час выражаецца ўсім спектрам форм цяперашняга часу альбо камбінацыямі мадальных дзеясловаў з рознымі відамі інфінытываў, а ў галоўным сказе будучы час выражаецца ўсім спектрам форм будучага часу.

If we come in time we'll be checking the tests results for just a couple of hours. (Калі мы прыйдзем раней, то толькі дзве гадзіны будзем правяраць рэзультаты тэстаў)

If you don't prepare carefully for the lecture you audience will have fallen asleep in half an hour. (Калі ты не падрыхтуешся да лекцыі, твае слухачы заснуць праз паўгадзінкі)

If he is working now we mustn't disturb him. (Калі ён зараз працуе, мы не павінны яго турбаваць)

Калі ў даданым сказе ўмовы выкарыстоўваецца дзеяслоў will, ён перадае свой мадальны сэнс намеру альбо волевыяўлення, а не дапаможнай формы будучага часу. У тым жа сэнсе ў даданым сказе ўмовы можна выкарыстаць мадальны дзеяслоў should. З іх дапамогай перадаюцца ветлівасць ці няўпэўненасць ў тым, што можа адбыцца.

If I should see her I'll tell her your gift. (Калі я ўсе ж пабачу яе, я перадам ёй твой падарунак)

We shall be much obliged if you will send the information at your earliest conveniance. (Мы будзем вельмі ўдзячны, калі Вы прышляце нам інфармацыю як мага хутчэй)

Другі тып

правіць

Другі тып (type 2) выражае дзеянні, якія маглі б адбыцца ў цяперашнім і будучым часе пры пэўных, адсутных умовах, а таксама немагчымыя дзеянні. У даданым сказе выкарыстоўваюцца дзеясловы прошлага простага часу (Past Simple), прошлага працягнутага часу (Past Continuous) і мадальныя дзеясловы could, might і would. У асноўнай частцы складанага сказу звычайна ўжываюць камбінацыю дзеяслова would з простым інфінітывам (do/be done) ці інфінітывам працягнутага часу (be doing).

If my father didn't work so hard we would have no money for education (Калі б мой бацька не працаваў так шмат, у нас не было б грошай на адукацыю)

Provided you were having lunch I would eat with you! (Калі б вы зараз абедалі я б з вамі перакусіў)

If I could swim I might take part in the competition. (Калі б я ўмеў плаваць, то мог бы паўдзельнічаць у спаборніцтве)

Дзеяслоў be (быць) у даданым сказе ўмовы другога тыпу звычайна ставіцца ў форму were (былі) незалежна ад ліку і асобы дзейніка, але можа быць і ў форме was (быў, была, было) з дзейнікам адзіночнага ліку ў прастамоўнай гаворцы.

If I were you I'd order dinner here. (На тваім месцы я б замовіў вячэру тут)

If he was rich he would buy you an emerald. (Калі б ён быў багацеем, купіў бы табе ізумруд)

Трэці тып

правіць

Трэцім тыпам (type 3) карыстаюцца каб выразіць дзеянні, якія маглі б адбыцца ў мінулым, але не адбыліся. У беларускай мове няма адпаведных форм, якія б адлюстроўвалі розніцу паміж другім і трэцім тыпамі даданага сказу ўмовы. Параўнайце:

If I were young I would marry you. (Калі б я быў маладзейшы, ажаніўся б з табой) — нерэальнае дзеянне цяперашняга часу.

If I had been young I would marry you. (Калі б я быў маладзейшы, ажаніўся б з табой) — нерэальнае дзеянне прошлага часу.

У даданым сказе ўмовы трэцяга тыпу выкарыстоўваюцца дзеясловы прошлага часу завершанай і завершана-працягнутай форм (Past Perfect, Past Perfect Continuous) і мадальныя дзеясловы could і might з перфектнымі інфінітывамі (have done, have been done, have been doing). У асноўнай частцы сказа выкарыстоўваецца спалучэнне дзеясловаў could, might і would з перфектнымі інфінітывамі.

If I had been late she would be very unhappy. (Калі б я спазніўся, яна б вельмі пакрыўдзілася)

If the soldiers had been sleeping they all might have been killed. (Калі б салдаты спалі, то іх бы ўсіх ужо пазабівалі)

On condition I could have been there I would have been able to answer this question. (Калі б я там быў, то мог бы адказаць на гэта пытанне)

Змешаны тып і іншыя варыянты даданага сказа ўмовы

правіць

У вышэй апісаных прыкладах даданы сказ супадаў па часу і тыпу з асноўнай часткай складанага сказа. Але так бывае не заўсёды. Калі даданы сказ выражае, напрыклад нерэальнае дзеянне прошлага часу, а ў асноўнай частцы сказа гаворыцца пра нерэальнае дзеянне цяперашняга часу, то такі тып складанага сказа з'яўляецца змешаным. Існуе шмат камбінацый такога тыпу:

if-clause+type1, main cause+type2

If I am so rich I could be mentioned in Forbes. (Калі я такі багаты, пра мяне павінны былі б напісаць у часопісе "Форбс")

if-clause+type3, main cause+type2

If she had done well at school she could earn more now. (Калі б яна добра вучылася ў школе, зараз зарабляла б больш)

Замест займенніка if можна выкарыстоўваць такія сінонімы: supposing/supposed (that), asuming (that), provided/providing (that), given. Звычайна яны таксама перакладаюцца словам "калі" ці выразам "пры ўмове".

Supposing I help you will you pay me for that? (Калі я вам дапамагу, вы мне за гэта заплаціце?)

Крыху змяняюць сэнс даданага сказу ўмовы наступныя выразы: even if (нават калі), but for (калі б не), if only (калі б толькі). Пры гэтым if only выкарыстоўваецца пераважна ў простых, а не даданых сказах, а but for пераважна ставіцца ў даданых сказах другога і трэцяга тыпаў у якасці замены выразаў if it were not for і if it had not been for адпаведна. Even if the punishment is severe they will keep making crimes. (Нават калі пакаранне будзе жорсткім, яны будуць далей рабіць злачынствы)

But for my wife I'd have died long ago. (Калі б не мая жонка, я б ужо даўно памер)

If only I could see her again! (Калі б толькі я ізноў мог пабачыць яе!)

Літаратура

правіць
  • Murphy, Raymond (1995). English Grammar in Use (2nd ed.).
  • Alexander, L.G (2003). Longman English Grammar Practice for Intermediate Students (15th impression ed.). Longman[en].