Дакурнішкі
Даку́рнішкі[1] (трансліт.: Dakurniški, руск.: Докурнишки) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.
Вёска
Дакурнішкі
|
Назва
правіцьНазва паходзіць ад балцка-літоўскага імя тыпу Дакурна. Магчыма, якраз сын таго Дакурны "Воитех Докурнович" фігуруе ў Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 г. сярод ашмянскага баярства.
У Літоўскай Метрыцы пад сярэдзінай XV ст. зарэгістравана адпісанне ўладання "Дукурну Ятевичу"[2]. Аснова Duk- у Ашмянскім раёне ёсць таксама ў назвах Дукойні, Дукелі, а ў імені Дукурна ён пашыраны суфіксам -rn-. У Літве вядомыя вёскі Dukurniai, Dukurnonys, таксама рака Dukurnis[3]. З тым жа суфіксам -rn- вядомае і старалітоўскае імя Піктурна (у Перапісе вялікалітоўскага войска сярод расейнскага баярства на Жамойці), ад літоўскага piktas "злы, зласлівы".
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Lietuvos Metrika. Kn. 3 (1440—1498). Vilnius, 1998. С. 22.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 95.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх