Далмацінская архітэктура

Далмацінская архітэктура — архітэктурная школа, якая склалася ў Харвацкім каралеўстве, на землях Далмацыі, у 10—11 ст. Яе з'яўленне было абумоўлена ўмацаваннем харвацкай дзяржавы. Сярод вядомых дойлідаў далмацінскай школы: майстар Міха з Антывары (14 ст.), Юры Далмацінец  (руск.) (сяр. 15 ст.).

Уплывовая ў сваім рэгіёне школа, прыпадабненні ёй відаць у некаторых культавых будынкі Венецыі 15 ст. У выніку заняпаду гандлёвых гарадоў Далмаціі з 16 ст. заняпала і школа архітэктуры, а моцнае землетрасенне 1667 года не толькі разбурыла вялікую колькасць будынкаў, але і паклала канец самастойнаму развіццю архітэктуры ў рэгіёне.

Гісторыя правіць

Гэтая арх. школа змяніла сабою раннехарвацкую архітэктуру 8—9 ст., пра якую мала вядома, і ад якой захавалася мала помнікаў, апроч характэрных цэркваў, сіметрычных у плане — круглых, крыжавідных або шматпялёсткавых: царква ў Ніне (канец 8 ст.), царква Троіцы ў Пальюдзе (9 ст.), царква Даната ў Задары (810815).

Далмацінская архітэктура характарызавалася кладкай сценаў з часанага каменю, з багатым выкарыстаннем высечаных з каменю дэкарацыйных дэталяў і рэльефаў. Сюжэты рэльефаў бывалі складанымі, і ўлучалі выявы звяроў і птушак, людзей і цэлыя сцэны, выкананыя ў агульным стылі тагачаснага харвацкага мастацтва. Характэрным было афармленне вонкавых сценаў аркатурамі.

З 10 ст. у харвацкім культавым дойлідстве распаўсюджваюцца базілікі, звычайныя малыя аднанефныя. Аднымі з лепшых узораў культавых будынкаў школы лічацца сабор у Задары (12631285 і 1324), сабор у Трогіры (пач. 13 ст., адноўл. у 1420).

Іншым характэрным узорам далмацінскай архітэктуры з'яўляюцца чатырохкантовыя вежы-званніцы, сярод якіх самыя вядомыя шасцівянцовая званніца Спліцкага сабору (вядомая з 13 ст.), званніца Трагірскага сабору  (руск.) (1435, потым разбурана, нанова ў 1598), званніца Котарскага сабору  (руск.) (пасля 1667).

Пратэктарат Венецыі над харвацкімі землямі з пач. 11 ст. не перашкодзіў развіццю далмацінскай архітэктурнай школы. Вядомыя францішканскі кляштар у Дуброўніку  (руск.) (13 ст., цалкам перабудаваны 14 ст.), Княжаў двор  (руск.) (г. зв. Палац рэктараў) тамсама (з 12 ст., перабудаваны Юрыем Далмацінцам у 1464), сабор у Дуброўніку (разбураны ў 1667 і не аднаўляўся), сабор у Шыбеніку  (руск.) (пачаты ў 1431, з 1441 над ім працаваў Юры Далмацінец).

Літаратура правіць

  • Всеобщая история архитектуры. Т.1, 1958. — 686 с. С.398—402.