Далучэнне Прыбалтыкі да СССР
Далучэнне Прыбалтыкі да СССР — уваходжанне прыбалтыйскіх дзяржаў — Эстоніі, Латвіі і Літвы — у СССР у 1940 годзе.
Гісторыя
правіцьУ жніўні 1939 года быў падпісаны Дагавор пра ненапад паміж Германіяй і СССР, вядомы як Пакт Молатава — Рыбентропа, з сакрэтным пратаколам пра падзел сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе. Згодна з пратаколам, краіны Прыбалтыкі былі аднесены да сферы савецкіх дзяржаўных інтарэсаў, але афіцыйна пра гэта не толькі не заяўлялася, але ўсяляк адмаўлялася сама магчымасць такога пагаднення.
1 верасня 1939 года Германія ўварвалася ў Польшчу і пачалася вайна. Паколькі ваенныя дзеянні адбываліся недалёка ад Прыбалтыкі, занепакоеныя прыбалтыйскія краіны спяшаліся заручыцца падтрымкай СССР на выпадак ўварвання Германіі: 28 верасня 1939 года Эстонія падпісала з СССР пакт пра ўзаемадапамогу, 5 кастрычніка 1939 года падобны пакт падпісала Латвія, а 10 кастрычніка 1939 года — Літва. Бакі абавязваліся аказваць адзін аднаму ўсялякую дапамогу, у тым ліку і ваенную. Адначасова падпісваліся гандлёвыя пагадненні пра пастаўкі сыравіны з СССР, што кампенсавала Прыбалтыцы страту сувязяў з Захадам ва ўмовах распачатай вайны. Таксама СССР атрымаў права размясціць у Эстоніі і Латвіі 25—тысячныя, а ў Літве — 20-тысячныя групоўкі сваіх войскаў і стварыць у Прыбалтыцы ваенна-марскія і ваенна-паветраныя базы.
Увод кантынгенту савецкіх войскаў у Прыбалтыку прывёў да актывізацыі антысавецкіх сіл. 14 чэрвеня 1940 года СССР абвінаваціў Літву, Латвію і Эстонію ў парушэнні дагавораў пра ўзаемадапамогу і ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў неадкладна сфармаваць новыя ўрады, «здольныя сумленна выконваць» гэтыя дагаворы, а таксама допуску на тэрыторыю трох краін дадатковых буйных частак Чырвонай арміі.
Адначасова дыпламатычным прадстаўнікам трох краін было заяўлена, што ў фарміраванні новых урадаў прымуць удзел савецкія прадстаўнікі. Умовы былі прынятыя. 15 чэрвеня дадатковыя кантынгенты савецкіх войскаў увайшлі ў Літву, а 17 чэрвеня — у Эстонію і Латвію. Для фарміравання новых урадаў і наступнага кіраўніцтва іх дзейнасцю ў Літву прыбыў намеснік наркама замежных спраў Уладзімір Дзеканозаў, у Латвію — намеснік старшыні Саўнаркама Андрэй Вышынскі, у Эстонію — сакратар ЦК ВКП(б) Андрэй Жданаў.
Крызіс завяршыўся стварэннем савецкіх урадаў, якія дзейнічалі на аснове дырэктыў Масквы і яе прадстаўнікоў на месцах. Новыя ўрады знялі забароны на дзейнасць камуністычных партый і прызначылі пазачарговыя парламенцкія выбары. На выбарах ва ўсіх трох дзяржавах перамогу атрымалі пракамуністычныя блокі (саюзы) працоўнага народа (фактычна адзіныя выбарчыя спісы, дапушчаныя да выбараў). Новаабраныя парламенты 21—22 ліпеня абвясцілі стварэнне Эстонскай ССР, Латвійскай ССР і Літоўскай ССР і прынялі Дэкларацыі пра уваходжанне ў СССР. 3—6 жніўня 1940 года, у адпаведнасці з рашэннямі, гэтыя рэспублікі былі прыняты ў склад Савецкага Саюза[1].
Ацэнка
правіцьДзеянні СССР ацэньваюцца як акупацыя з наступнай анексіяй[2][3][4][5][6][7][8][9][10].
Савет Еўропы ў сваіх рэзалюцыях ахарактарызаваў працэс уваходжання прыбалтыйскіх дзяржаў у склад СССР як акупацыю, гвалтоўную інкарпарацыю і анексію[11]. У 1983 годзе Еўрапейскі парламент засудзіў яго як акупацыю, і надалей (2007) выкарыстаў у гэтым дачыненні такія паняцці як «акупацыя» і «незаконная інкарпарацыя»[12][13][14]..
Тэкст прэамбулы Дагавора пра асновы міждзяржаўных адносін паміж Расійскай Савецкай Федэрацыйнай Сацыялістычнай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай 1991 года[15] ўтрымлівае радкі: «адносячы да мінулага падзеі і дзеянні, якія перашкаджалі поўнай і свабоднай рэалізацыі кожным Высокім Дамоўным Бокам свайго дзяржаўнага суверэнітэту, быўшы ўпэўненымі, што знішчэнне Саюзам ССР наступстваў анексіі 1940 года, якія парушаюць суверэнітэт Літвы, створыць дадатковыя ўмовы даверу паміж Высокімі Дамоўнымі Бакамі і іх народамі».
Нягледзячы на тое што РСФСР у 1991 годзе прызнала дзеянні 1940 года як анексію суверэнных дзяржаў[16], афіцыйная пазіцыя МЗС Расіі палягае ў тым, што далучэнне краін Прыбалтыкі да СССР не супярэчыла нормам міжнароднага права па стане на 1940 год, а таксама што ўваходжанне гэтых краін у склад СССР атрымала афіцыйнае міжнароднае прызнанне. Гэта пазіцыя засноўваецца на прызнанні дэ-факта цэласці меж СССР на чэрвень 1941 года на Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцыях дзяржавамі-ўдзельнікамі, а таксама на прызнанні ў 1975 годзе непарушнасці еўрапейскіх меж удзельнікамі Нарады па бяспецы і супрацы ў Еўропе[17].
Крыніцы
правіць- ↑ Вхождение Прибалтийских государств в СССР в 1940 году. Справка (руск.)
- ↑ Baltic states | region, Europe :: Soviet occupation | Britannica.com
- ↑ Kevin C. O'Connor. The History of the Baltic States. Second edition. — ABC-CLIO, 2015. — P. 298. — ISBN 9781610699150.
- ↑ Alfons Cucó Giner. El despertar de las naciones: La ruptura de la Unión Soviética y la cuestión nacional. — Universitat de València, 1998. — P. 306. — ISBN 843703938X.
- ↑ Antonovica, Arta. Comunicación e imagen de los países bálticos en España a través de la técnica del discurso periodístico. — Librería-Editorial Dykinson, 2012. — P. 258. — ISBN 9788490315453.
- ↑ Büyük lûgat ve ansiklopedi. — Meydan Yayinevi, 1985.
- ↑ 1940—1941, Conclusions // Estonian International Commission for Investigation of Crimes Against Humanity
- ↑ Ministry of Foreign Affairs of Latvia: The Occupation of Latvia: Aspects of History and International Law Архівавана 23 лістапада 2007.
- ↑ Ministry of Foreign Affairs of Latvia: Summary of Conclusions of the International Conference "Soviet Occupation Regime in the Baltic States 1944 Архівавана 12 лістапада 2007.
- ↑ president.lt — История Архівавана 28 лістапада 2010.
- ↑ * «Resolution regarding the Baltic States adopted by the Consultative Assembly of the Council of Europe» Архівавана 19 чэрвеня 2014. 29 сентября 1960
- ↑ (англ.) European Parliament (January 13, 1983). "Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania". Official Journal of the European Communities. C 42/78.
- ↑ (англ.) European Parliament resolution on the sixtieth anniversary of the end of the Second World War in Europe on 8 May 1945
- ↑ (англ.) European Parliament resolution of 24 May 2007 on Estonia
- ↑ В Вильнюсе отмечают 20-летие договора между РСФСР и Литвой
- ↑ Zalimas, Dainius. Commentary to the Law of the Republic of Lithuania on Compensation of Damage Resulting from the Occupation of the USSR. — Baltic Yearbook of International Law. — Martinus Nijhoff Publishers. — ISBN 978-90-04-13746-2.
- ↑ МИД России: Запад признавал Прибалтику частью СССР(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2007. Праверана 31 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Худолей К. К. Советизация балтийских государств летом 1940 г. и её последствия. // Вестник Санкт-Петербургского университета. 2013. Серия 6, № 1. С. 94-110.
- Худолей К. К. Специфика балтийского нейтралитета в начальный период Второй мировой войны и политика СССР (сентябрь 1939 г. — июнь 1940 г.)).// Вестник Санкт-Петербургского университета. 2012. Серия 6, № 4. С. 109—120.
- Варес П. На чаше весов: Эстония и Советский Союз Архівавана 12 снежня 2007. — Таллинн: Евроуниверситет, 1999.
- Гущин В. Почему США вдруг признали факт оккупации стран Балтии? Архівавана 20 красавіка 2008.
- Зубкова Е. Сталинский проект для Прибалтики Архівавана 16 чэрвеня 2011. // Лекции Полит.ру
- Кирчанов М. В. Урбшис и его проект воссоздания независимого Литовского государства в годы Второй мировой войны / Из истории международных отношений и европейской интеграции. -Воронеж, 2003. — Вып. 1/2. — С. 35 — 40.
- Кирчанов М. В. Латышско-германские и латышско-британские отношения в 1920—1940 годы: основные этапы и особенности / Из истории международных отношений и европейской интеграции. — Воронеж, 2005. — Вып. 2. — Т. 1. — С. 81 — 94.
- Кирчанов М. В. Политический кризис 1939—1940 годов, советский колониализм и трансформация национального государства в Латвии и Литве / Панорама. Материалы научной сессии / ред. А. А. Слинько, О. В. Шаталов. — Воронеж, 2005. — С. 132—143.
- Ковалев С. Н. Советские войска на территории стран Балтии (1939—1940 г.) / М-во обороны Рос. Федерации, Ин-т воен. истории. — СПб.: Славия, 2008. — 274 с. ISBN 978-5-9501-0173-1
- Кремль и Прибалтика // «Эхо Москвы», 27.09.2008
- Мельтюхов М. И. Упущенный шанс Сталина. Советский Союз и борьба за Европу: 1939—1941. Документы, факты, суждения. — М.: «Вече», 2000.
- Мялксоо Л. Советская аннексия и государственный континуитет: международно-правовой статус Эстонии, Латвии и Литвы в 1940—1991 гг. и после 1991 г. Архівавана 3 лютага 2014. — Tartu, Tartu Ülikooli Kirjastus, 2005.
- Смирин Г. Основные факты истории Латвии Архівавана 4 сакавіка 2016. — Рига: SI, 1999. — С. 94—103.
- Полпреды сообщают… Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. — М.: «Международные отношения», 1990.
- Прибалтийская операция 1940
- Прибалтика и геополитика. Сборник документов (1935—1945) — М.: Служба внешней разведки, 2006.
- Советская оккупация и аннексия Латвии в 1939—1940 годах — МИД Латвии
- Социалистические революции 1940 г. в Литве, Латвии и Эстонии. М.:, Наука, 1978.
- СССР и Литва в годы Второй мировой войны: сборник документов / Институт истории Литвы, Институт всеобщей истории Российской академии наук; составители А. Каспаравичюс, Ч. Лауринавичюс, Н. С. Лебедева; редакционная коллегия: А. Каспаравичюс, Ч. Лауринавичюс, Н. С. Лебедева, А. Никжентайтис, А. О. Чубарьян, Vilnius: LII leidykla, 2006
- СССР и Прибалтика. 1939—1940 Архівавана 21 лютага 2008.
- Юрьев Д. Распад СССР, «правопреемство» и добрая воля России
- Альгирдас Плукис. Чёрное и белое. Где правда? — Вильнюс, изд-во «Политика», 2009
- Latvijas okupācija un aneksija 1939—1940: Dokumenti un materiāli. / Sastādītāji: I. Grava-Kreituse, I. Feldmanis, J. Goldmanis, A. Stranga. — Rīga, 1995. ISBN 9984-9085-0-X (лат.)
- Mēs jaunu pasauli sev celsim — Rīga: Liesma, 1972 (лат.)
Спасылкі
правіць- Фелдманис И.. Оккупация Латвии — исторические и международно-правовые аспекты (12 чэрвеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 28 сакавіка 2010.
- Присоединение Прибалтики и депортация накануне войны // «Эхо Москвы», передача «Не так», 5.07.2008
- Цена советской оккупации... (страны Балтии решили подсчитать размер ущерба, нанесенного им советской оккупацией) // Радио «Свобода», 5.11.2015
- дакументы
- Договор о передаче Литовской Республике города Вильно и Виленской области и о взаимопомощи между Советским Союзом и Литвой от 10 октября 1939 г. Архівавана 23 жніўня 2011.
- Карта к Договору о передаче Литовской Республике города Вильно и Виленской области и о взаимопомощи между Советским Союзом и Литвой от 10 октября 1939 г. Архівавана 28 сакавіка 2016.
- Пакт о взаимопомощи между СССР и Эстонской Республикой от 28 сентября 1939 года. Архівавана 3 сакавіка 2016.
- Пакт о взаимопомощи между Союзом Советских Социалистических Республик и Латвийской Республикой от 5 октября 1939 года. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Сайт с документами НКВД, раскрытых в Прибалтике Архівавана 30 лістапада 2012. (англ.) (руск.)
- Латвия под властью Советского Союза и национал-социалистической Германии. 1940—1991.// Музей оккупации Латвии, 2011
- Музей оккупации ЛатвииАрхівавана 22 ліпеня 2011. (англ.) (лат.)
- Музей оккупации Эстонии
- Музей жертв геноцида Литвы (літ.)