Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт

Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт — універсітэт у горадзе Далянь, правінцыя Ляанін, КНР. Падпарадкаваны непасрэдна Міністэрству адукацыі КНР.

Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт
Заснаваны 1949
Сайт dlut.edu.cn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да 1987 года называўся Даляньскі тэхналагічны інстытут. Дата заснавання — 1949 год. Пачаў развівацца з 1960-х гадоў як адзін з ключавых універсітэтаў КНР. Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт вядомы падрыхтоўкай спецыялістаў па машынабудаванні, а таксама навуковай школай. Універсітэт таксама прапануе праграмы па бізнесе, менеджменце, гуманітарных навуках. Ва ўніверсітэце 19 навуковых школ, 54 праграмы падрыхтоўкі бакалаўраў, 147 праграм падрыхтоўкі магістраў і 107 розных праграм доктарскіх ступеняў. Ва ўніверсітэце 21 накіраванне падрыхтоўкі на нацыянальным узроўні, якія падтрымліваюцца дзяржавай (Міністэрства адукацыі КНР) у якасці ключавых дысцыплін.

  • Хімічнае машынабудаванне
  • Механіка
  • Грамадзянскае машынабудаванне
  • Механічная інжынерыя
  • Матэматыка
  • Ахова навакольнага асяроддзя
  • Мэнэджмент

З 1978 года ўніверсітэт выйграў амаль 1000 узнагарод за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, 9 з якіх былі Нацыянальнымі прэміямі ў галіне прыродазнаўчых навук, сем — Нацыянальнымі прэміямі за вынаходніцтвы, а 20 — у галіне навукі і тэхнікі.