Далярнскі конік
Далярнскі конік (шведск.: dalahäst) — фігурка коніка, выразаная і расфарбаваная ўручную. Адзін з самых пазнавальных у свеце сімвалаў Швецыі.
У час Сусветнай выстаўкі 1939 года, якая праходзіла ў Нью-Ёрку, наведвальнікаў шведскага павільёна сустракала вялізная фігурка далярнскага коніка. Скульптура стала галоўным экспанатам выстаўкі, прэса публікавала фатаграфіі манумента разам з захопленымі водгукамі, такім чынам конік стаў вядомым ва ўсім свеце сімвалам Швецыі. Папулярнасць коніка вымяраецца продажамі, толькі ў 1997 годзе турысты купілі каля 140 000 фігурак.
Гісторыя
правіцьДакладна не вядома калі былі выраблены першыя далярнскія цацкі, а таксама калі іх упершыню прадалі. Самай ранняй згадкай цяпер лічыцца запіс, зроблены ў Вестэросе ў 1624 годзе, пра распродаж конікаў. Асобнікаў конікаў XVIII ст. у Швецыі не захавалася, калекцыянеры ганарацца цацкамі XVIII—XIX ст. У XIX ст. тузін конікаў прадавалі за 2 кроны, цяпер асобнікі гэтага часу прадаюцца з прэстыжных аўкцыёнаў, а іх кошт вымяраецца ў тысячах крон. Калекцыянераў цікавяць і сучасныя фігуркі, але толькі традыцыйна вырабленыя і расфарбаваныя ўручную.
Выраб
правіцьВырабляюць конікаў з драўніны паўночнай таполі. Паводле клішэ пэўнага маштабу на драўляны брусок наносяць контур цацкі, калі мадэль буйнога памеру, то сашчапляецца некалькі брускоў. Затым на станку робіцца загатоўка — гэта адзіная аперацыя, якую выконвае машына. Дапрацоўка загатоўкі робіцца ўручную, нажом.
Затым фігурка пакрываецца фарбай у два слаі. Асноўны колер конікаў, як правіла, чырвоны, але ёсць блакітныя і ружовыя — іх у Швецыі дораць нованароджаным на хрышчэнне, на коніку прыгожым почыркам пішуць імя дзіця і даты яго нараджэння і хрышчэння.
Нанясенне на цацку старажытнага шматкаляровага рысунку і цяпер робіцца толькі жанчынамі. Пасля, на працягу трох сутак, конікі сохнуць на паліцах. Затым лакіруюцца і паступаюць у продаж. Прадаюцца і загатоўкі, якія могуць расфарбаваць самі дзеці або дарослыя.
Даўней, звычайна, вырабам цацак займаліся сямейныя пары — муж выразаў фігурку, жонка яе размалёўвала. З фабрык, што працуюць у нашы дні, найстарэйшая была заснавана ў 1928 годзе ў Нюснэсе Нільсам і Янэсам Олсанамі, старэйшаму брату тады было 15, а малодшаму — 13 гадоў. Сёння ўладальнікам фабрыкі «Grannas A Olssons Hemslöjd AB» у Нюснэсе з'яўляецца Ларс Олсан, сын Нільса Олсана, прадпрыемства ёсць найбуйнейшым вытворцам цацачных конікаў на сённяшні дзень, на ім занята 80 чалавек, у тым ліку 15 мастакоў. У год фабрыка вырабляе да 100 000 размаляваных цацак, але гэта не толькі конікі, напрыклад, у 2007 годзе была выраблена вялікая колькасць свінак.
Традыцыі і навацыі
правіцьЦяпер традыцыйным далярнскім конікам лічыцца драўляная цацка яркага чырванавата-рудаватага адцення, на якой белым, блакітным, жоўтым, зялёным і карычневым намаляваны неабходныя атрыбуты — сядло, павады, грыва. Аднак узорам для цяперашніх цацак былі конікі з Нюснэса (Nusnäs) і Лександа (Leksand), якіх пачалі вырабляць толькі ў пачатку XX ст. Традыцыя расфарбоўваць конікаў, дакладней, наносіць на іх хвалісты рысунак, узнікла толькі ў пачатку XIX ст.
Літаратура
правіць- Johansson I. Dalahästen från Nusnäs: Sverigesymbolen. — Notdraget, 2009. — 205 s. — ISBN 916335408X, ISBN 9789163354083
- Larsson M. Dalahästarna och stora världen // Levande trä. — 1986. — (Svenska turistföreningens årsbok, ISSN 0349-229x ; 1987). ; s. 170—176 : ill. (vissa i färg)
Спасылкі
правіцьДалярнскі конік на Вікісховішчы |
- http://www.dalahorse.info/index.php/Huvudsida — электронная энцыклапедыя далярнскіх конікаў