Далёкаўсходняя федэральная акруга

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Далёкаўсходняя федэральная акруга — адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Створана згодна з указам Прэзідэнта РФ № 849 ад 13 мая 2000 года «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе».

Далёкаўсходняя федэральная акруга на карце Расіі

Далёкаўсходняя федэральная акруга ўключае, 3 вобласці, 3 края, 1 аўтаномную вобласць, 1 аўтаномную акругу і 1 рэспубліку. Яе плошча — 6 215 900 км² (36,4 % тэрыторыі Расіі).

  1. Рэспубліка Саха (Якуція)
  2. Яўрэйская аўтаномная вобласць
  3. Камчацкі край
  4. Чукоцкая аўтаномная акруга
  5. Прыморскі край
  6. Хабараўскі край
  7. Амурская вобласць
  8. Магаданская вобласць
  9. Сахалінская вобласць

Тэрыторыя Далёкаўсходняй федэральнай акругі цалкам адпавядае тэрыторыі Далёкаўсходняга эканамічнага раёна.

Транспарт

правіць

15 ліпеня 2022 года адкрылася першая хуткасная траса ў Далёкаўсходняй федэральнай акрузе. Яна аб’яднала тры федэральныя трасы — «Усуры» (Хабараўск — Уладзівасток), «Амур» (Чыта — Хабараўск) і «Усход» (Хабараўск — Находка), дарогу, якая злучае краявую сталіцу з Камсамольскам-на-Амуры, а таксама пляцоўкі тэрыторыі апераджальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця (ТОР)[1].

Зноскі