Квасоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Далінскі сельсавет)

Квасо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Квасоўка.

Квасоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Квасоўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 3 217
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Далінскі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сухая Даліна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Індурскага сельсавета перададзены вёскі Баброўнікі, Кунцаўшчына, Паценкі, Рагачы[2]. 11 верасня 1962 года ў склад Індурскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і Ланявічы[3]. 28 ліпеня 1967 года перайменаваны ў Квасоўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Квасоўка, да сельсавета далучана частка скасаванага Баранаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Баранава, Грыўкі, Кругляны, Лікоўка і Хліставічы)[4]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Капцёўскага сельсавета перададзены вёскі Віцькі і Гарны[5]. У верасні 1985 года ў склад Індурскага сельсавета перададзена вёска Сухая Даліна[6]. У 1977 годзе ў склад Індурскага сельсавета перададзены вёскі Кавалічы і Лаша, у склад Капцёўскага сельсавета — вёскі Баранава, Грыўкі і Кругляны[7]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капцёўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў: Баранава, Грыўкі, Дайлідкі, Зарубічы, Кругляны, Навасёлкі, Новікі, Путна, Саломенка, скасавана вёска Свіслач Горна[8]. 28 верасня 2010 года скасавана вёска Верхняя Свіслач[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (30 населеных пунктаў) — 4030 чалавек[10], з іх 58,6 % — беларусы, 31,3 % — палякі, 7,0 % — рускія, 1,7 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 3217 чалавек[12].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  7. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  8. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  9. Решение Гродненского районного Совета депутатов от 28.09.2010 г. № 36 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.