Дамінік Вітаноўскі

Дамінік (Іванавіч) Вітаноўскі (польск.: Dominik Witanowski, руск.: Доминик Иванович Витановский; пам. 2 сакавіка 1848 г., Мінская губерня[1]) — дзяржаўны службовец.

Дамінік Вітаноўскі
Равіч
Равіч
Смерць 2 сакавіка 1848(1848-03-02)
Род Вітаноўскія[d]
Бацька Ян Вітаноўскі[d]
Член у
Адукацыя

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Вітаноўскіх герба «Равіч». Сын Яна Вітаноўскага. Меў брата Міхала[2], аўгустоўскага грамадзянскага губернатара[1].

Скончыў Крамянецкую школу[1].

У 1808 г. — канцылярыст Крамянецкай камісіі па пытаннях школьных фундушаў Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губерняў. У 1811 г. — памочнік старшага настаўніка літаратуры Валынскай гімназіі. У 1813 г. — настаўнік лацінскай і польскай моваў Луцкай павятовай школы. У 1815 г. — сакратар маршалка Гродзенскай вывадовай дэпутацыі. У 1818 г. — архівіст па пытаннях шляхецкіх сходаў і вывадовых дэпутацыяў, прысяжны Гродзенскага галоўнага суда. У 1819—1820 г. — асэсар гэтага ж суда. У 1821 г. — калежскі сакратар, страпчы па казённых справах Гродзенскай губерні[2].

Віцэ-прэзідэнт Мінскай грамадзянскай палаты[1].

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, прамоўца ў 1818–1820, масон 4-й ст. у 1821 годзе; ганаровы сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1819, масон 4-й ст. у 1820[2]. Па заданню майстра ложы Анджэйкавіча ўвёў у яе Караля Эйсымонта[2].

Меў адзін з найбгацейшых прыватных кнігазбораў, які налічваў да некалькіх тысяч тамоў[1]. Пасля яго смерці ў 1848 г. бібліятэка была прададзена[3].

Зноскі

  1. а б в г д Andrzej T. Tyszka. Nekrologi «Kuriera Warszawskiego» 1821—1939. Tom II: 1846—1852. — 2001 — ​ISBN 978-83-87407-76-6
  2. а б в г Швед 2007.
  3. Tadeusz Zienkiewicz. Polskie życie literackie w Mińsku: w XIX i na początku XX wieku, do roku 1921 — Wyższa Szkoła Pedagogiczna, 1997

Літаратура правіць