Міхал Бутаўт-Андрайковіч
Міхал Тадэвушавіч (Фадзеевіч) Бутаўт-Андрайковіч (1778—1830) — дзяржаўны дзеяч.
Міхал Бутаўт-Андрайковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Варфаламей Каэтанавіч Гіжыцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Павел Іванавіч Аверын[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Канстанцін Восіпавіч Максімовіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Урсын Нямцэвіч | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Трафімавіч Бабяцінскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1778 | ||||||
Смерць |
1830[1] |
||||||
Род | Бутаўт-Андрайковічы[d] | ||||||
Бацька | Тадэвуш Бутаўт-Андрайковіч[d] | ||||||
Жонка | Саламея з Лаўцэвічаў[d] | ||||||
Дзеці | Яраслаў Бутаўт-Андрайковіч[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў герба «Грыф» з Гродзенскай губерні. Нарадзіўся ў сям’і пісара і падстарасты гродзенскага Тадэвуша Бутаўт-Андрайковіча. Бацька ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года, падпісаў акцэс пад № 306, суддзя крымінальнага суда парадкавай камісіі Гродзенскага павета.
Міхал у 1794 годзе быў маёрам кавалерыі і прымаў удзел у паўстанні, «прысутнічаў» у бітве пад Слонімам, пры захопе Вільні і Прагі (прадмесце Варшавы). У 1795—1797 г. служыў у наварасійскага губернатара Туталміна па сакрэтных справах «французскага дыялекта». У 1800 — засядацель гродзенскага гродскага суда, у 1805—1808 — засядацель у 1-м дэпартаменце Літоўска-Гродзенскага галоўнага суда. У 1807 — асэсар, у 1808—1810 — старшыня 2-га дэпартамента Літоўска-Гродзенскага галоўнага суда. У 1809—1810 па заданні міністра фінансаў займаўся абменам казённых асігнацыяў на залатыя і сярэбраныя манеты. За добрае выкананне справы атрымаў два стараствы ў Віленскай губерні на 12 гадоў без выплаты падаткаў. З 1810 быў гарадзенскім павятовым маршалкам і на гэтай пасадзе сустракаў у 1812 спачатку французаў і палякаў, а пазней партызан Д. Давыдава.
У 1813—1817 — гродзенскі віцэ-губернатар, стацкі дарадца (1813). З 22.11.1817 па 05.02.1819 выконваў абавязкі губернатара, а затым да 30.10.1824 быў грамадзянскім губернатарам. Стаў першым прэзідэнтам Гродзенскага таварыства дабрачыннасці (12(24).12.1819). Ініцыятары выдаткавалі яму 5 тыс. руб. серабром, і ён атрымаў 10 тыс. польскіх злотых ад ваеннага губернатара Рымскага-Корсакава. Выдаў загад аб даплаце да тэатральных білетаў, якая ішла ў касу таварыства. У 1820 садзейнічаў адкрыццю губернскай друкарні, пры ім пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага канала. У 1822 выдаткаваў 10 дукатаў на кракаўскі помнік Касцюшку.
У 1826 прызначаны валынскім грамадзянскім губернатарам, узнагароджаны чынам сапраўднага стацкага дарадцы.
У 1827 атрымаў адстаўку ў сувязі з находжаннем пад следствам за няправільнае расходванне земскіх грошаў. З 1830-х гадоў жыў у Пецярбургу.
Творы
правіць- Пра школу Ланкастара. — Гродна, 1819 (на пол. мове); у Бібліятэцы АН Літвы захоўваецца зялёны рукапісны сшытак, у якім па-польску на 189 старонках напісаны «Нарысы Каўказа» М. Б-Андрайковіча.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з дваранкай С.Ланцэвіч меў дзяцей:
- Яраслаў-Алаізы-Тадэвуш (1811);
- Меланія (1815), грала на фартэп’яна дабрачынныя канцэрты;
- Леанціна-Разалія (1817);
- Уладзіслаў (1818);
- Міхаліна-Марыяна (1819);
- Аляксандр-Тадэвуш-Валянцін (1820);
- Вольга-Багуміла (1822).
Зноскі
- ↑ CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
Літаратура
правіць- Швед, В. В. Анджэйкавіч (Бутаўт-Анджэйкавіч, Бутаўт-Андрэйкавіч) Міхал Тадэвушавіч (Фадзеевіч) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.