Дамінік Мараўскі

акцёр, тэатральны дзеяч

Дамінік Мараўскі (каля 1760 — 4 чэрвеня 1801) — акцёр, тэатральны дзеяч.

Дамінік Мараўскі
Дата нараджэння каля 1761[1]
Дата смерці 4 чэрвеня 1801(1801-06-04)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія дырэктар, акцёр, тэатральная прафесія

Біяграфія правіць

Паходзіў з шляхецкага роду герба «Наленч». Мяркуецца, што нарадзіўся ў Вялікай Польшчы. У пошуках фартуны прыбыў у Вільню, паступіў у адкрыты ў 1785 годзе Войцехам Багуслаўскім публічны тэатр. Выконваў абавязкі суфлёра, граў невялікія ролі. Ажаніўшыся з актрысай Марцыянай Корвель, разам з ёй сабраў уласную трупу, гастраляваў з ёй у Менску (1787—1788), Любліне (1791), Гародні (1791), Вільні (1791—1792). У 1792 годзе трымаў тэатр у Вільні супольна з Казімірам Жулкеўскім і Генрыкам Кваснеўскім, у 1793 годзе арганізаваў тэатр у Гародні. З 1794 года ў Львове, супрацоўнічаў з Багуслаўскім, які перавёз туды частку Нацыянальнага тэатра з Варшавы, у 1795 годзе вярнуўся ў Гародню, з 1796 года ў Вільні. Арандаваў пад тэатр заняпалы флігель Радзівілаўскага палаца на вул. Віленскай, які быў адрэстаўраваны з дапамогай архітэктара Пятра Pocі. У тэатр (атрымаў назву Вялікі) была прывезена заслона з Дзярэчынскага тэатра Сапегаў. У тэатры Мараўскага ігралі Саламея Дэшнер, Мацей Кажынскі, Юзаф Рагоўскі, Андрэй Руткоўскі. У сезон Мараўскі даваў каля 100 прадстаўленняў. Віленскі Вялікі тэатр дасягнуў высокага ўзроўню, супастаўляльнага з узроўнем Нацыянальнага тэатра ў Варшаве.

Зноскі

  1. а б Polish Theater EncyclopediaInstytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego, 2015.
  2. Sejm-Wielki.pl — 2002.

Літаратура правіць