Даная (карціна Тыцыяна, 1553—1554)

«Даная» (італ.: Danae; 15531554) — карціна Тыцыяна.

Тыцыян
Даная. 1553—1554
Danae
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 128 × 178 см
Музей Прада, Мадрыд
(інв. P000425)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[1]

Сюжэт правіць

Паводле грэчаскай міфалогіі, Акрызій, цар Аргаса, даведаўся ад аракула, што яго чакае смерць ад рукі сына ўласнай дачкі Данаі. Каб пазбегнуць гэтага ён загадаў пасадзіць Данаю ў вязніцу. Бог Зеўс, убачыўшы Данаю, захапіўся яе прыгажосцю і пракраўся да яе ў выглядзе залатога дажджу праз адтуліну ў даху. Ад яго Даная нарадзіла сына Персея, якога па загадзе цара пасадзілі разам з маці ў скрыню і кінулі ў мора.

Гісторыя стварэння правіць

Тыцыян напісаў для Філіпа II серыю палотнаў на сюжэты старажытнагрэчаскай міфалогіі. З 1554 па 1562 ён стварыў сем палотнаў прысвечаных гэтай тэме па «Метамарфозам» Авідзія: «Даная», «Венера і Адоніс», «Дыяна і Актэон», «Смерць Актэона» «Дыяна і Каліста», «Персей і Андрамеда» і «Выкраданне Еўропы».

 
«Венера і Адоніс». Тыцыян напісаў «Данаю» ў дадатак да гэтага палатна

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  1. https://www.museodelprado.es/coleccion/obra-de-arte/danae-recibiendo-la-lluvia-de-oro/0da1e69e-4d1d-4f25-b41a-bac3c0eb6a3c