Данбурыт — рэдкі калекцыйны мінерал падкласа борасілікатаў, сілікат кальцыю. Светлыя прызматычныя крышталі, зярністыя агрэгаты. Утвараецца ў скарнах. Сустракаецца сярод метамарфічных парод з мікраклінам, артаклазам і даталітам. Крышталі прызматычныя, часта - спарышовыя. Працэнтны склад: CaO — 22,8; B2О3 — 28,4; SiO2 — 48,8. Слабы плеахраізм у жоўтых танах, выразная люмінесцэнцыя ў белых, бела-зялёных, часам блакітных танах.
Данбурыт
|
|
Крышталь данбурыта з Мексікі, вышыня 4,5 см
|
Формула
|
Ca[B2Si2O8]
|
Сінгонія
|
Рамбічная
|
Колер
|
Бясколерны, вінна-жоўты, ружовы
|
Колер рысы
|
Белы
|
Бляск
|
Шкляны, у зломе тлуставаты
|
Празрыстасць
|
Празрысты
|
Цвёрдасць
|
7 - 7,5
|
Спайнасць
|
Недасканалая
|
Злом
|
Няроўны, ракавісты
|
Шчыльнасць
|
3,0 г/см³
|
Паказчык пераламлення
|
1,630 - 1,636
|