Даніэла Сіліваш
Даніэла Віёрыка Сіліваш (рум.: Daniela Viorica Silivaş; нар. 9 мая 1972, Дэва, Румынія) — румынская гімнастка, трохразовы алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету. Заслужаны майстар спорту Румыніі. Кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі» (2000).
Даніэла Сіліваш | |
---|---|
рум.: Daniela Silivaș | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзілася |
9 мая 1972[1] (52 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,45 м |
Вага | 38 кг[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДаніэла нарадзілася ў невялікім трансільванскім горадзе Дэва. З 6 гадоў займалася спартыўнай гімнастыкай у клубе «Чэтатэ» (трэнеры — Яанэ Карпінісан і Васіліка Опра), затым яе трэнерамі былі Адрыян Горак, Марыя Косма і Актавіян Белу. Першыя вялікія поспехі ў дарослых спаборніцтвах прыйшлі да яе ў 1987 годзе, Сіліваш выйграла 3 залатыя медалі на чэмпіянаце свету ў Ратэрдаме і 4 золата на еўрапейскім першынстве ў Маскве. У Маскве Сіліваш стала абсалютнай чэмпіёнкай, апярэдзіўшы ўсіх савецкіх гімнастак, што дамінавалі ў гэты перыяд.
Зорным часам спартсменкі сталі Алімпійскія гульні 1988 года ў Сеуле. Алімпійскі жаночы турнір па спартыўнай гімнастыцы адзначыўся ўпартай барацьбой савецкіх і румынскіх спартсменак. Услед за перамогай зборнай СССР у камандным турніры залаты медаль у абсалютным першынстве выйграла Алена Шушунова, якая апярэдзіла Даніэлу Сіліваш на 0,025 бала. Сіліваш узяла рэванш у спаборніцтвах на асобных снарадах, выйграўшы тры турніры з чатырох — на брусах, бервяне і ў вольных практыкаваннях. У апорным скачку Сіліваш стала трэцяй.
Спартсменка працягвала актыўную кар’еру да 1989 года, калі атрымала сур’ёзную траўму нагі. Траўма, а таксама палітычная нестабільнасць у Румыніі, выкліканая рэвалюцыяй, вымусілі спартсменку скончыць выступленні. У 1991 годзе яна эмігравала ў ЗША, дзе і жыве ў цяперашні час, працуючы трэнерам. У 2002 годзе Сіліваш была ўключана ў Міжнародную Залау Славы гімнастыкі.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 ліпеня 2016.
- ↑ Olympedia — 2006.